У Горадні «ажывілі» Элізу Ажэшку


Гараджане і госці гораду паўдзельнічалі ў тэатралізаваным прадстаўленні найбольш адметных рыс эпохі сусветна вядомай пісьменніцы, якая жыла на вуліцы Раскоша. Мэта акцыі, якая праходзіць кожны год у Дзень дзіцяці, – больш дэталева пазнаеміць гарадзенцаў, гасцей і турыстаў старажытнага Гродна з побытам і культурай жыхароў горада 18-19 стагоддзя.
Падчас падарожжа можна было пазнаеміцца з героямі твораў Элізы Ажэшкі: беларусамі, габрэямі, палякамі ў нацыянальных касцюмах. Для самых маленькіх правялі дзіцячыя гульні і конкурсы.
Стужка навінаў