Міколу Аўтуховіча не выпусцілі на лячэнне ў Менск (Дадаўся «Гарачы каментар»)


https://youtu.be/8XhnvT0GrE4

Былы палітвязень меўся легчы ў прыватны менскі шпіталь на абследаванне і лячэнне 28 траўня. Напярэдадні яму адмовілі ў выездзе з Ваўкавыску.
{movie}Мікалай Аўтуховіч: У тых, хто мяне пасадзіў, цяпер шмат праблем|right|16697{/movie}
Мікола Аўтуховіч застаецца пад прэвентыўным наглядам. Акрамя таго, што ён мусіць быць у хаце з 22:00 да 6:00, яму нельга выязджаць без дазволу за межы Ваўкавыску, дзе ён цяпер жыве.

Стан здароўя былога ваўкавыскага прадпрымальніка падчас 9 гадоў зняволення значна пагоршыўся. Кепскія аналізы крыві, зламаныя зубы, але найбольш яго турбуе боль у правай руцэ. Спадар Мікалай ужо абследаваўся ў Горадні ў першы дзень пасля выхаду на волю, пасля – у Ваўкавыску. Але дактары пакуль не могуць знайсці прычыну болю. Таму Аўтуховіч і шукае, дзе яго здароўю змогуць дапамагчы. Адначасова былы вязень мусіць зрабіць адмысловыя аналізы крыві на цукар, без якога яму нельга ўставіць зубы.

Першапачаткова Аўтуховіч хацеў паехаць у віленскі шпіталь, але яму не дазволілі – патрабавалі давесці, што ў Беларусі няма адпаведнага абсталявання і медычных кадраў. Гэтага зрабіць не атрымалася, і тады ён перанакіраваўся на Менск. Да апошняга моманту яго нібыта выпускалі туды на лячэнне.

Былы палітвязень на патрабаванні міліцыянтаў некалькі разоў прыносіў у РАУС накіраванне ў шпіталь ды іншыя дакументы, аднак кожны раз службоўцы патрабавалі новыя паперы. У выніку дазволу на выезд ён гэтак і не атрымаў.

Мікола Аўтуховіч будзе паўторна прасіць дазволу выехаць у Менск лячыцца.

Настасся Фрода, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары