20-ты раз за бягучы год бензін даражэе


У нядзелю, 14 кастрычніка кошты на паліва на аўтазапраўках чарговы раз зменяцца. Традыцыйна рост коштаў на бензін і дызельнае паліва складзе адну капейку.

З 14 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92 складзе 1 рубель 39 капеек, АІ-95 – 1 рубель 47 капеек, АІ-98 – 1 рубель 68 капеек і дызельнае паліва будзе каштаваць 1 рубель 47 капеек, паведамляе прэс-служба «Белнафтахіму».

Такім чынам гэтае падаражэнне з пачатку году стала ўжо 20 па ліку. Кожны раз кошты павялічваюцца на адну капейку. Паводле «Белнафтахіму», кошты на аўтамабільнае паліва павышаюцца праз рост коштаў на нафту. Канцэрн адзначае, што вымушаны павялічваць цану на бензін і дызельнае паліва з мэтай кампенсацыі росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны.

ВІДЭА
Уладзімір Сямашка: Павышэнне коштаў на паліва непазбежнае
2018.05.29 19:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў