Як рыхтуюцца да выбараў Кіеў і Данбас?


https://youtu.be/69JjwTX2b_U

Сёння Уладзімір Пуцін заявіў, што да выбараў ва Украіне Расея паставіцца з павагаю і будзе працаваць з новым кіраўніцтвам. Праўда, войскаў сваіх ад мяжы дагэтуль не адвяла.

{movie}Рэпартажы нашых карэспандэнтаў з Кіева і Данбасу|right|16586{/movie}

Кіеў

В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заклікаў усіх украінцаў у нядзелю, нягледзячы ні на што, прыйсці на прэзідэнцкія выбары і аддаць свой голас. У звароце да народу ён падкрэсліў, што Украіна зрабіла свой выбар у кірунку дэмакратычных і еўрапейскіх каштоўнасцяў. І ўжо больш ніколі не будзе часткаю постсавецкае імперыі. Няма гаворкі пра тое, каб пазбавіць украінцаў незалежнасці.

Абранне прэзідэнта выклікае вялікую зацікаўленасць у выбарцаў. Бо гэта надзея на стабільнасць і мір. Таму, як падае Камітэт выбарцаў Украіны, наведвальнасць выбараў можа скласці нават больш за 70 %.

СЯРГЕЙ ГАЙДАЙ, ПАЛІТТЭХНОЛАГ
Паводле чарговага апытання, бізнесовец Пятро Парашэнка – абсалютны лідар. За яго маюць галасаваць каля 45 % выбарцаў. За Юлію Цімашэнку – 13,3 %.

Што да перамогі Парашэнкі, сёння фактычна ў ёй няма сумневаў. Застаецца пытаннем, ці атрымаецца правесці выбары за адзін тур. Бо адзінства няма – як сярод палітыкаў, так і сярод выбарцаў. А гэта яны скажуць сваё апошняе слова ўжо паслязаўтра.

Данбас

За два дні да прэзідэнцкіх выбараў, сітуацыя з іх правядзеннем на ўсходзе Украіны застаецца нестабільнаю. Калі ў Харкаўскай,А дэскай і Днепрапятроўскай вобласцях створаны ўсе магчымасці для галасавання, то ў Данецкай ды Луганскай вобласцях, дзе вялікая частка тэрыторыі застаецца пад кантролем сепаратыстаў, выбары могуць наагул не адбыцца.

Крытычнаю выглядае сітуацыя ў такіх гарадах, як Славянск, Краматорск і Красны Луч. Зафіксаваныя выпадкі псіхалагічнага ціску і затрыманняў чальцоў выбарчых камісіяў, захопу і знішчэння памяшканняў выбарчых участкаў. Агулам з 34 утвораных у Луганскай і Данецкай абласцях акруговых выбарчых камісіяў 20 не маюць магчымасці працаваць зза супрацьдзеяння з боку сепаратыстаў.

Кіраўніцтва самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік заяўляе,што на падкантрольных ім тэрыторыях выбары не адбудуцца ды іх вынікі прызнавацца не будуць.

Кіраўнікі сепаратыстаў таксама абвесцілі поўную мабілізацыю для мужчын ад 19 да 40 гадоў, якім загадалі з’явіцца ў ваенкаматы для наступнага накіравання ў гарачыя кропкі рэгіёну. Сёння ў засаду сепаратыстаў трапілі байцы добраахвотнага батальёну “Данбас”. Паведамляецца пра забітых і вялікую колькасць параненых. Працягваюцца крывавыя баі і на падыходах да Славянску.

Прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што для Данецкай і Луганскай абласцей распрацавалі асобную схему забеспячэння правапарадку ў часе выбараў, а любыя спробы тэрарыстаў сарваць выбарчы працэс спасцігне няўдача.

Магчымасць жыхароў Данеччыны і Луганшчыны аддаць свой голас ды паўплываць на лёс краіны цяпер наўпрост залежыць ад паспяховасці трываючай антытэрарыстычнай аперацыі. На тое, каб вызваліць падкантрольныя сепаратыстам тэрыторыі ў сілавікоў засталося менш за двое содняў.

Сяргей Падсасонны, Кіеў, Алесь Баразенка, Харкаў, “Белсат”

Глядзі таксама
Каментары