Фінскія заўзятаркі ў Менску (фота)


Мы працягваем серыю з хакейнымі заўзятаркамі на чэмпіянаце свету па хакеі. Гэтым разам гераінямі фотарэпартажу сталі фінкі, якіх таксама ў вялікай колькасці можна пабачыць падчас спартовых падзеяў у Менску.

Зборная Фінляндыі выступае не найлепшым чынам, з цяжкасцю выйшла са сваёй групы. Але нягледзячы на гэта фіны згуляюць у паўфінале. У сваёй падгрупе фінская зборная перамагла беларусаў з лікам 2:0, швейцарцаў 3:2, Казахстан 4:3 і Нямеччыну 4:0. Саступілі Латвіі 2:3, Расеі 2:4, ЗША 1:3. У чвэрцьфінале перамаглі канадцаў 3:2 і ў паўфінале згуляюць з чэхамі.

Раней на belsat.eu быў апублікаваны фотарэпартаж прысвечаны заўзятаркам з Латвіі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары