Беспрацоўныя ў Менску могуць разлічваць на $ 11 за месяц


На канец мінулага месяца ў беларускае сталіцы было зарэгістравана 2205 беспрацоўных жыхароў.

Сярэдні памер дапамогі беспрацоўным склаў Br 112,4 тыс., перадае БелаПАН са спасылкаю на звесткі Камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаму.

Са студзеня да красавіка гэтага года па дапамогу ў справе працаўладкавання ў сталічныя цэнтры занятасці звярнуліся 6820 чалавек, з іх 4955 – беспрацоўныя. На сталую ці часовую працу ўладкаваліся 2802 асобы, у тым ліку 2148 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

На 1 траўня 2014 года колькасць вакантных месцаў працы ў Менску склала прыблізна 18 тыс.

ЮВ паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары