Абралі самую прыгожую ў Беларусі жонку


Уладальніцаю кароны «Місіс Беларусь–2014» стала 31-гадовая Юля Перагудава.

Фінальны этап конкурсу адбыўся яшчэ 28 красавіка, тады журы абрала 3 прэтэндэнтак на перамогу. Канчатковую пастанову пра лёс кароны з перлінамі прынялі тэлегледачы падчас SMS-галасавання. Тэлеканал ОНТ, які вёў трансляцыю конкурсу найпрыгажэйшых жонак і маці, узнагародзіў Перагудаву і ейную сям’ю адмысловым прызам – паездкаю на Мальдзівы.

Дарэчы, Юлі параіў пазмагацца за званне найпрыгажэйшай кабеты Беларусі муж, наяўнасць якога паводле правілаў конкурсу была абавязковая. Пераможца рэпрэзентавала на конкурсе горад Гомель.

Усяго ў «Місіс Беларусь–2014» узялі ўдзел 15 канкурсантак ва ўзросце ад 23 да 42 гадоў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары