Украінскія дзеці ведаюць, што такое вайна. Сепаратысты – не



Вучні адной з украінскіх школаў распавялі пра вайну і мір у іхным разуменні.

«Я не ведаю чаму, але нейкія людзі хочуць заваёўваць землі, якія ім не належаць», – распавядаюць малыя з навучальнай установы «Кыяначка» («Кияночка»).

Хлопцы прапанавалі свой выхад з сітуацыі, якая склалася ўва Украіне: «Трэба, каб той, хто гэта зрабіў, трэба, каб ён гэта спыніў, бо гэта можа скончыцца дрэнна».

{movie}Украінскія дзеці ведаюць, што такое вайна.|right|16453{/movie}

Тым часам гэтак званая самаабвешчаная Данецкая рэспубліка дала 24 гадзіны для вываду ўкраінскіх войскаў з тэрыторыі Данбасу – пасля сепаратысты абяцаюць пачаць ваенную аперацыю.

Са словаў дыверсанта Сяргея Здрылюка, якія перадае hromadske.tv, камандуючы гэтак званай арміі ДНР афіцэр Галоўнага выведнага кіраўніцтва ФСБ Расеі Ігар Стралкоў цяпер перабывае ў Данецку, а ягонае «войска» налічвае да 10 тысячаў асабістага складу, 1000 адзінак бронетэхнікі.

«Калі тэхніку не адгоняць ад Данецку на 20–30 кіламетраў, калі не здымуць усе блокпасты, усё гэта будзе спаленае і знішчанае», – заявіў Здрылюк.

{movie}Самаабвешчаная Данецкая рэспубліка дала 24 гадзіны для вываду ўкраінскіх войскаў з тэрыторыі Данбаса |right|16454{/movie}

Нагадаем, што Данецкай псеўдарэспублікі да гэтага часу ніхто не прызнаў. Не прызнаюць яе і мясцовыя данецкія эліты на чале з уплывовым бізнесоўцам Рынатам Ахметавым.

ЮВ, belsat.eu

https://youtu.be/NXj5nPiF6HQ

Глядзі таксама
Каментары