Як знайсці праўду на тэлеканалах?


https://youtu.be/WaCeT3cV-Ik

Расейскія і беларускія дзяржаўныя каналы дамінуюць у тэлевізійнай медыяпрасторы нашай краіны. Ці давяраюць беларусы таму, што бачаць на гэтых каналах? Рэпарцёры праграмы «Маю права» запыталі пра гэта мінакоў.

{movie}Як знайсці праўду на тэлеканалах?|right|16445{/movie}

«Гляджу ОРТ, НТВ, СТВ, «Еўраньюз». Калі інфармацыя супадае – то можа быць і праўда», – падзяліўся сваім спосабам атрымання праўдзівых фактаў адзін з менчукоў. «Я гляджу НТВ, «Мір», ну і «Беларусь», натуральна. Як жа нашага Шурыка не паслухаць», – іранічна дадае іншы рэспандэнт.

Што да даверу ўдзельнікаў апытання да тэлебачання – вераць расейскім і беларускім дзяржаўным каналам рэдка. Тэма падзеяў вы Украіне ў выніку падзяліла беларусаў – хтосьці лічыць, што патрэбнае расейскае ўмяшанне, хтосьці – што ўкраінцы мусяць развязаць свае праблемы самастойна.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары