Беларусь не будзе блакаваць падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу


У адказ на лаяльнасць Менску Крэмль дае Лукашэнку 2 мільярды долараў крэдыту і зніжае мыта на нафтапрадукты.



«Мы не будзем блакаваць падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу»
, – заявіў сёння ў Менску кіраўнік Беларусі.

Са словаў Лукашэнкі, Масква пагадзілася на зніжэнне мыта на нафтапрадукты для Менску. А да канца траўня Беларусь атрымае 2 млрд. долараў расейскага крэдыту, перадае delfi.lt

У канцы траўня таксама мае быць падпісаная трохбаковая дамова (Расея, Беларусь, Казахстан) аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюзу. Падпісанне запланаванае на 29 траўня падчас саміту ў сталіцы Казахстану.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў