У Швейцарыі не забылі пра беларускіх палітвязняў (фота)


Швейцарскія актывісты заклікаюць да вызвалення беларускіх палітвязняў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.

Актывісты праваабарончых арганізацыяў «Amnesty International» і «Libereco» наладзілі пікет у Цюрыху (Швейцарыя), каб нагадаць грамадскасці пра тое, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі прабыў за кратамі 1 тыс. дзён.

Швейцарскія актывісты заклікалі да вызвалення Бяляцкага і ўсіх іншых палітвязняў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, які пачнецца ў Менску 9 траўня.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары