«Паводле ацэнак большасці экспертаў, Расея не чакае Данбасу»


https://youtu.be/VhcUmhZi3Og
Каля 30 % жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей выступаюць за аб’яднанне з Расеяй. Крэмль аднак не зацікаўлены ў гэтых землях, сцвярджае ўкраінскі палітолаг Уладзімір Фясенка.

Напад на прыхільнікаў адзінства Украіны ў Адэсе быў даўно запланаваны. Гэта манеўр, якія адцягвае ўвагу, лічыць спадар Фясенка.

«На антытэрарыстычную акцыю каля Славянску трэба было адказаць нечым, што адцягнула б увагу. Таму далі каманду пачаць актыўныя дзеянні, нават з выкарыстаннем зброі, у Адэсе», – адзначыў адмысловец.
{movie}Уладзімір Фясенка: Сарваць выбары – тактычная мэта. Пуцін хоча разбурыць украінскую дзяржаўнасць… |right|16225{/movie}
Зона крызісу, паводле палітолага, застаецца ва Украіне нязменная – Луганская і Данецкая вобласці. У Харкаве і Адэсе адбываюцца толькі перыядычныя выступленні прарасейскіх актывістаў. «Я б не казаў пра пашырэнне зоны неспакою, хутчэй, гэта тактычны манеўр прарасейскіх сілаў. У іх не стае рэсурсаў, каб зарганізаваць маштабнае выступленне ўва ўсіх расейскамоўных рэгіёнах, таму яны, відаць, перакідаюць мабільныя групы прарасейскіх актывістаў, сярод якіх нямала расейскіх грамадзянаў, для арганізацыі закалатоў то ў адным, то ў другім буйным расейскамоўным горадзе», – мяркуе эксперт.

Хоць сепаратыстаў падтрымлівае значная колькасць насельніцтва Луганскай і Данецкай абласцей, сама Расея, паводле ацэнак большасці экспертаў, у тым ліку і расейскіх, не чакае Данбасу. «У суседняй растоўскай вобласці [Расеі – belsat.eu] зачынілі большасць шахтаў. Гэта ж можа напаткаць і шахты Данбасу, бо данбаскі вугаль неканкурэнтны з вуглём кузбаскім».

Прарасейскія настроі падаграюцца ва Украіне грамадзянамі Расеі, якія ўзначальваюць гэтак званую Самаабарону, лічыць знаўца. «Абсалютная большасць жыхароў Данецку і Луганску ўжо стаміліся ад хаосу і закалотаў, у якіх яны аказаліся пасля выступлення прарасейскіх актывістаў, пачынаючы з пачатку красавіка», – адзначыў палітолаг.

Паводле яго, прарасейскія і праўкраінскія сілы ў гэтых рэгіёнах – меншасці, асноўная маса проста чакае, чым усё гэта закончыцца.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары