Ці патрэбная ў Беларусі альтэрнатыўная служба?


Карэспандэнты праграмы “Маю права” запыталі менчукоў, ці патрэбная ў Беларусі альтэрнатыўная грамадзянская служба.

“Маладыя мусяць армію прайсці! Раней як было: калі не адслужыў, за яго замуж ніхто не ішоў”, – кажа жанчына сталага ўзросту.

Паводле маладога чалавека, Беларусі не патрэбная АГС, бо ён малады, “хоча служыць і быць сапраўдным мужчынам”.

“Армія – гэта глупства, трэба ад яе адмовіцца або зрабіць кантрактнаю, таму АГС патрэбная”, – лічыць яшчэ адзін з апытаных.

Праграму “Маю права” можна глядзець на “Белсаце” штосераду а 20:35. Поўную версію апошняга выдання “Маю права”, у якім уздымалася пытанне “Ці патрэбная нам альтэрнатыўная грамадзянская служба?” ды іншыя выданні праграмы, можна паглядзець у архіве на нашым сайце.

ДР, belsat.eu

Больш – у відэаматэрыяле.
https://youtu.be/yeeQhItnD2U

Глядзі таксама
Каментары