Бунтары, іконы ды лідары


Амерыканская тэлекампанія CNBC апублікавала рэйтынг 25 самых выбітных, на яе думку, асобаў у сферы бізнесу і фінансаў за апошнюю чвэрць стагоддзя.

Чалавек нумар адзін, які змяніў свет і здзейснБунтары, іконы ды лідарыіў рэвалюцыю ў галіне бізнесу, менеджменту ды інвестыцыяў, – былы кіраўнік і сузаснавальнік кампаніі «Apple» Стыў Джобс. Паводле аўтараў гіт-параду, ён «змяніў стыль жыцця і працы мільёнаў людзей ды ўсталяваў новыя разуменні што да ўжывання тэхналогіяў у паўсядзённым жыцці». Такія распрацоўкі Джобса, як «iPhone» і «iPad» сталі рэвалюцыйнымі вырабамі нашага часу.

На другім месцы – сузаснавальнік «Microsoft» і філантроп, які адчыніў самы вялікі дабрачынны фонд на свеце – Біл Гейтс. Аперацыйная сістэма «Windows» і пакет праграмаў «Microsoft Office» заінсталяваныя на большасці персанальных камп’ютараў свету. Дарэчы, «Microsoft» далучыўся да санкцыяў ЗША супраць Расеі ды разам з кампаніямі «Oracle», «Symantec» і HP спыняе супрацу з банкамі сяброў Пуціна, якія трапілі пад эканамічныя санкцыі.



На перадавых пазіцыях і іншыя лідары тэхналагічнага прагрэсу: на 4-м месцы – распрацоўнікі ды заснавальнікі пошукавай сістэмы «Google» Сяргей Брын, Лэры Пэйдж і Эрык Шміт. На 5-м месцы апынуўся рэвалюцыянер у сферы рытэйлу і кіраўнік найбуйнейшай на свеце інтэрнэт-крамы «Amazon» Джэф Бэзас.

Стваральніку «Facebook’у» Марку Цукербэргу дасталася 8-е месца. Закрывае рэйтынг самы багаты чалавек на свеце паводле версіі «Forbes» – мексіканскі магнат Карлас Слім, які зарабіў свой капітал на камунікацыйнай індустрыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў