Расейскі марш на Дзень перамогі


9 траўня – не толькі традыцыйны парад. На Дзень перамогі расейскія заўзятары, што прыедуць у Менск на чэмпіянат свету па хакеі, збіраюцца правесці Расейскі марш. Перамовы паміж Менгарвыканкамам і расейскаю амбасадаю ўжо вядуцца. А што думаюць менчукі пра шэсце па беларускай сталіцы пад сцягамі чужой дзяржавы?

{movie}Адзначаць «перамогу»… |right|16187{/movie}

МЕНЧУКІ:
«Калі гэта не будзе перашкаджаць спакою мірных грамадзянаў, то ўсё нармальна, няхай праходзяцца».
«Імперскія замашкі – гэта іх не вельмі добрая рыса».
«На танках? На БТРах ці як? Вы мусіце высветліць гэтыя нюансы».
«Я асабіста супраць: будуць перашкаджаць».
«Калі гэта заўзятары за сваю каманду, чаму не?»
«Калі людзі выяўляюць жаданне, нічога ў гэтым супрацьпраўнага няма».
«Абсалютна не супраць, таму ўэлком у Беларусь, як кажуць».
«Нядаўна былі вядомыя падзеі ў Польшчы – гулянні расейскіх заўзятараў. Таму толькі супраць».

2 гады таму падчас чэмпіянату Еўропы па футболе 5 тысячаў расейскіх заўзятараў прайшліся маршам па Варшаве. Імпрэза скончылася закалотамі: бойкамі ды масавымі затрыманнямі – і гасцей і гаспадароў. Дваіх расейцаў прысудзілі да некалькіх месяцаў арышту, яшчэ дваіх – да ўмоўных тэрмінаў.

9 траўня ў Менску мусіць прайсці і традыцыйны парад ветэранаў – сёлета яны не пройдуць, а праедуць праспектам Незалежнасці на аўтамабілях.

Марына Вашкевіч, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў