Прадстаўнікоў АБСЕ будуць вызваляць


Кіеў распрацаваў план вызвалення інспектараў АБСЕ, затрыманых у Славянску 25 красавіка. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Даніла Лубкіўскі. Падрабязнасці вызвалення пакуль не разгалошваюцца.

Міжнародная супольнасць востра раскрытыкавала захоп назіральнікаў тэрарыстамі ды выступіла за неадкладнае іх вызваленне. Дапамагчы ўкраінскім сілавікам гатовая Нямеччына, пра гэта піша выданне “Bild”. Паводле газеты, у баявую гатоўнасць прыведзены нямецкі атрад спецназу “KSK”, які налічвае 1100 чалавек. Байцы элітнага падраздзялення нямецкай арміі, галоўнай задачаю якіх ёсць вызваленне закладнікаў і захоп тэрарыстаў, ужо чакаюць загаду.

Напярэдадні свой план “вызвалення” прапанаваў “народны мэр” Славянску Вячаслаў Панамароў. Паводле яго, апалчэнцы гатовыя абмяняць вайсковых інспектараў АБСЕ на сваіх паплечнікаў і, у прыватнасці, “намесніка мэра” Ігара Перапечаенка, раней затрыманага працаўнікамі СБУ.

{movie}Заява Вячаслава Панамарова пра вызваленне Ігара Перапачанка |right|16174{/movie}

{movie}Вячаслаў Панамароў пра затрыманых|right|16175{/movie}

Прадстаўнікі АБСЕ былі захопленыя сепаратыстамі 25 сакавіка на адным з блокпостаў Славянску па падазрэнні ў шпіянажы. У выніку перамоваў праз два дні паводле стану здароўя быў вызвалены шведскі афіцэр. На сёння ў палоне баевікоў застаюцца 6 інспектараў – грамадзяне Нямеччыны, Даніі, Польшчы і Чэхіі. Акрамя назіральнікаў АБСЕ, сепаратыстамі захопленыя афіцэры арміі краінаў НАТО, украінскія вайскоўцы, палкоўнік генштабу Украіны, а таксама актывісты “Правага сектару” ды іншыя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў