«Хавайся ў бульбу». Фестываль байкераў і рок-музыкаў (фотарэпартаж)


У Горадні і Гарадзенскім раёне прайшоў байк-фестываль «Хавайся ў бульбу».

На імпрэзу 25 і 26 красавіка сабраліся прадстаўнікі байкерскіх клубаў і рок-музыкі з Беларусі, Польшчы, Расеі, Літвы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Казахстану. У праграме было выступленне рыцарскага клубу «Арыдан», перформанс пластычнага тэатру «ІнЖэст», рок-канцэрты.

Па традыцыі 26 красавіка адбыўся парад матацыклаў па вуліцах гораду, на Савецкай плошчы прайшла выстава мотатэхнікі. Завершыўся фестываль святочным феерверкам на галоўнай пляцоўцы фестывалю — турбазе «Хімік» каля вёскі Азёры Гарадзенскага раёну.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў