Без расейскага грамадзянства ў Крыме цяпер немагчыма жыць


Разам з расейскаю агрэсіяй міжнародная ўвага перайшла з акупаванага Крыму на тэрыторыю мацерыковай Украіны. У Данбасе гучаць стрэлы, з’яўляюцца новыя звесткі пра забітых ці параненых – Расея неадступна ператварае ўсходнюю Украіну ў гарачую кропку. Між тым змаганне з акупантамі працягваецца і ў сціхлым Крыме.

{movie}Без расейскага грамадзянства ў Крыме цяпер немагчыма жыць |right|16014{/movie}

«Украіна не пакідае магчымасці нам вярнуцца, – кажа Ленур Керымаў з Хельсінскага камітэту правоў чалавека. – Ідуць працы над прыняццем закону аб акупаваных тэрыторыях, які зусім не разумны. Ён не вырашае праблемаў тых людзей, хто застаўся ў Крыме і перабывае з пункту гледжання Украіны на акупаваных тэрыторыях. Толькі ўводзіць крымінальную адказнасць за калабарацыянізм, але вельмі шырокае паняцце. Напрыклад, любы, нават чыноўнік, які выдае пенсіі ды працуе пры Расеі, будзе калабарацыяністам. Нават прыбіральніца».

Паводле суразмоўцы, у людзей проста няма выбару. «Няма выйсця. Есць людзі, якія не хочуць выязджаць з Крыму. І гэта крымскія татары і ўкраінцы. А калі не выязджаюць, то не беручы расейскага грамадзянства, там проста немагчыма жыць».

«У крымскіх татараў засталося мала. Усё, што крымскія татары дасягнулі, – праз барацьбу з украінскімі ўладамі. Але прыйшоў момант, калі Расея напала і ў Крыме не было на каго разлічваць, апроч крымскіх татараў. Крымскія татары хочуць жыць і застацца ў Крыме, пастаўленыя перад фактам прыняцця расейскага грамадзянства, а з іншага боку Расея спрабуе нешта даць, каб Крым не стаў гарачаю кропкаю. Аднак ёсць шмат праблемаў перад татарамі, якія не былі вырашаныя раней пры ўкраінскай уладзе. І гэтыя пытанні мовы, культуры, зямлі, інфраструктуры – і гэтыя пытанні застаюцца актуальныя», – дадае Ленур Керымаў.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў