Лукашэнка: Мы - не рускія! (он-лайн)+каментар эксперта


{movie}Палітолаг Аляксандр Класкоўскі пра рэверансы, фішкі і новы піяр Лукашэнкі. |right|16039{/movie}



15:03

Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні дэпутатаў. Выступ кіраўніка дзяржавы доўжыўся 4 гадзіны. Спікер парлмаента падзякваў Лукашэнцы за гэтыя 4 гадзіны ўвагі, а такскама… за 20 гадоў стабільнасці і мірнага жыцця ў Беларусі. На што Лукашэнка адказаў: “Зразумела. Я ўспрымаю гэтыя словы як, маўляў, трэба ўжо і гонар ведаць. Але я жартую, а то пачынае ужо апраўдвацца”.

14:37

Узгадаўшы пра будучы чэмпіянат свету па хакеі, які мае распачацца праз 17 дзён, Аляксандр Лукашэнка распавёў дэпутатам якімі дранікамі павінны карміць гасцей чэмпіянату.

«Будзем карміць беларускім. … Мы ж людзі простыя. Толькі трэба ж добра рабіць. Вось дранікі: узяў за хвост і ён павінен стаяць, я не абвісаць як сабачы хвост. Трэба сваё не забываць.

14:21

Дэпутатка з Іўя (Гарадзеншчына) прапаноўвае павялічыць акцызы на алкаголь, а грошы скіраваць на сацыяльныя патрэбы.


“Вы ж ведаеце – усе магчыма, тым больш у нашай краіне. Можам павысіць акцызы, у выніку – павысіць кошты. Але тады пытанне – дзе мы будзем прадаваць алдкаголь і тытунь у Мытным саюзе? Калі танней будзе “барматуха”, то народ пачне яе піць”, – заўважыў Лукашэнка.

14:12

Чаго чакаць беларусам і эканоміцы ад Еўразійскага саюза? Дэпутат папрасіцў патлумачыць якая розніца паміж Мытным саюзам і Еўразійскім саюзам у эканамічным плане.

“Горш не будзе
, – запэўнінў кіраўнік дзяржавы. – Шмат залежыць ад Расеі. Але мы не павінны ў саюзе губляць, мы павінны быць на роўных умовах. У Казахстане і Расеі грошаў шмат – куры не клююць. То што вам – шкада? Мы з вамі чым іншым разлічымся”.

13:33

Уладзімір Сянько пытае пра будучыню Украіны. Лукашэнка абвергнуў магчымасць вайсковага умяшання Беларусі ў справы Украіны. “Я на танке ў Кіеў не прыеду, хутчэй – на трактары з плугам, каб араць зямлю. І Пуцін не прыедзе на танке ў Кіеў. Расеі вайна непатрэбная. расея хоча абараніць людзей і спакой. Украіна мае быць па-за блокамі і там не павінна быць самі ведаеце якіх вайскоўцаў”.

Паводле Лукашэнкі, расейцам не падабаецца ягоная пазіцыя супраць федэралізацыі Украіны. “Вы ж цудоўна разумееце, навошта яна патрэбная і да чаго прывядзе. Гэтак мы зафіксуем раздзел Ураіны, а потым хтосьці кавал гэтай федэрацыі адцяпае! Калі шчыра і па-братэрску, мы хочам каб Укріана была адзінаю дзяржаваю па-за блокамі, а ад супрацы з Расеяй і Беларусі Украіна нікуды не падзенецца”.

{movie}Лукашэнка: мы заўсёды будзем з Расеяй|right|16029{/movie}



13:26

Аляксандр Лукашэнка скончыў свой выступ. Наперадзе – пытанні ад дэпутатаў.

Дэпутатка Алена Бераснева з гарадзенскай акругі заўважыла, што нашая краіна “мае аўтарытэтнага лідара”, а цяпер надыйшоў час супрацьстаяць “тэхналогіям знішчэння”, і Беларусь магла б стаць пляцоўкаю-прыкладам па захванню міжканфесінйнага і міжнацыянальнага міру. Лукашэнку яна прапаноўвае асаблівую ролю пасярэдніка ў дылогу. Але той – адмовіўся. “Пасярэдніцтва – гэта праца на чыйсці аўтарытэт, гэта скажэнне пазіцыій і гэтак далей”.

13:10

Лукашэнка даў парады беларусам адносна здаровага харчавання. “Ну навошта есці мяса з бульбаю? Ну з’еш ты з сялёдкай яе, з рыбаю! Але ён есць на ноч тую бульбу, а потым з’яўляюцца праблемы са здароўем”.



12:57

Медыцына мае застацца бясплатнай, але цяпер 20 % бюджэту медыцыны – плоціць насельнцітва. “А цяпер давайце яшчэ адзін крок зробім”, – прапаноўвае Лукашэнка. А вось страхавая медыцына – гэта “не наш шлях”, бо “Лукашэнку будуць лячыць, Мясніковіча будуць лячыць, а іншыя будуць пад плотам валяцца, як у Амерыцы. На захадзе людзі баяцца хварэць, бо гэта дорага. А ў нас нап’ецца, валяецца, увесь адмарозіцца, але ж яго ратуюць. не, каб нагу адрэзаць і выкінуць! Гэта грошы здаровых добрых людзей і мы не будзем іх выдаткоўваць на разгільдзяеў”, – заявіў Лукашэнка.

“Мы ж жарэм абы-што і як папала: мы харчуючыся самі сябе труцім. Ну навошта есці мяса з бульбай? Ну з’еш з рыбаю, сялёдкай. навошта ты на ноч жарэш бульбу?, – задаўся пытаннем пра здаровае харчаванне беларусаў кіраўнік краіны.

12:52

Лукашэнка называе мадэрнізацыю правальнаю. “Прычына – чалавечы фактар”, – заявіў выступоўца. Тым, хто купіў новае абсталяванне, але не можа расплаціцца з крэдытамі, Лукашэнка запрапанаваў адпрацаваць іх, а дзеля гэтага “Шуневіч (міністр унутраных справаў – belsat.eu) првыязе калючага дроту, каб нацягнуць на плоце – адпрацоўвайце”.



12:20

“Татальная залежнасць ад знешніх рынкаў – пагроза эканоміцы і нават суверынітэту краіны. Развіццё ўнутранага рынку і рынку паслугаў мае быць стрыжням”.

Лукашэнка нахвальвае беларускія тавары ды крытыкуе тых, хто ездзіць у суседнія краіны на шопінг. “Калі б чыноўнікі, быць можа нават сілавікі, іх жонкі і каханкі менш ездзілі на закупы ў Літву, то засталіся б гэтыя мільярды ў Беларусі”.

Сфера паслугаў, на думку Лукашэнкі, у Беларусі таксама неразвітая. “Вазьміце той жа Кітай – з раніцы да вечары асабліва пенсіянеры кувыркаюцца ў гэтых аквапарках, закідваюць ногі за вушы. У салонах прыгажосці рэжуць-колюць сябе – хочуць быць прыгожымі. а мы?! Піва выпіць і сесці на канапе! Яшчэ адна зараза – інтэрнэт!”



{movie}Лукашэнка: кітайцы кувыркаюцца, а мы?!|right|16027{/movie}



12:05

“Заварушку ва Украіне заварылі НАТА і Захад”, – цвердзіць Лукашэнка. У Беларусі ж такі сцэнар не пройдзе, бо “пятую калону і неўрадавыя арганізацыі” – пад кантролем.

11:45

Лукашэнка распавядае пра дзясяткі фактаў карупцыі, у тым ліку пра выпадкі, калі адхіленыя чыноўнікі вярталіся на высокія пасадаы. паводле кіраўніка дзяржавы, “Беларусь мае паказаць прыклад барацьбы з карупцыяй”. Гэта Лукашэнка звязвае з дэбюракратызацыяй ды абмежаваннем паўнамоцтваў і функцый органаў улады.

11:17

“Мы – не прарасейскія і не прапольскія, не праукраінскія. Мы – не рускія!”. Што да прыцяснення расейцаў – паводле Лукашэнкі “рускія прыцясняюць самі сябе”. “Калі ж мы развучымся размаўляць па-беларуску – мы перастанем быць нацыяй”, – падкрэсліў Лукашэнка.

{movie}Лукашэнка: Мы – не рускія!|right|16026{/movie}

11:12

“Нам патрэбная жывая краіна з разнастайнасцю меркаванняў”, – нечакана заявіў Лукашэнка, што ад пачатку свайго праўлення здушае ўсялякае іншадумства. Кіраўнік краіны чакае, што ягонае пасланне стане прадметам для дыскусій і дыялогу.

11:10

Аляксандр Лукашэнка распачаў сваю прамову з таго, што час цяпер – няпросты: “бурліць Украіна, спрабуе ўстаць у свой гістарычны рост Расея”.

Аляксандр Лукашэнка выступіць у Авальнай зале парламенту перад дэпутатамі абедзвюх палатаў. Падчас такіх зваротаў прысутнічаюць таксама высокія чыноўнікі, кіраўнікі найбуйнейшых прадпрыемстваў і дыпламаты.

Выступленне кіраўніка краіны будзе трансляваць тэлеканал «Беларусь 1» і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Звычайна такія выступы Аляксандра Лукашэнкі зацягваюцца на некалькі гадзінаў, пасля зачытвання паслання Лукашэнка адказвае на пытанні дэпутатаў. На сайце «Белсату» у рэжыме он-лайн будуць з’яўляцца значныя фрагменты паслання ў тэкставым фармаце і відэа.

Год таму Лукашэнка сканцэнтраваўся на тэме мадэрнізацыі эканомікі, скарачэннях у дзяржапараце і санкцыях супраць афіцыйнага Менску, якія ён звязаў з… аднаполымі шлюбамі. «Не трэба нас душыць – усе санкцыі контрпрадуктыўныя. Не змушайце, дарагія, нас уводзіць аднаполыя шлюбы. Не будзе тут «галубізны», прынамсі, пакуль я прэзідэнт!» – заявіў Лукашэнка падчас мінулагодняга паслання.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў