Гісторыя побач. Музейныя экспанаты – на адлегласці выцягнутае рукі


Журналіст Алесь Залеўскі разам з краязнаўцам Віктарам Контарам у Міры шукаюць рарытэтныя рэчы.

{movie}Гісторыя побач. Музейныя экспанаты – на адлегласці выцягнутае рукі|right|16000{/movie}

У Міры, падаецца, кожны будынак нясе на сабе адбітак гісторыі. Свой першы верш «Паштальён» Уладзіслаў Сыракомля напісаў у невялікай карчме ў габрэйскім квартале. Пазней тэкст перавялі на расейскую, пераклад стаўся папулярнаю народнаю песняю ў Расеі «Когда я на почте служил ямщиком…». Віктар Контар, краязнаўца-аматар, зарганізаваў у гэтай старой карчме прыватны краязнаўчы музей.

«Вось, стол з Мірскага замку. Мой першы набытак, калі я пераехаў у Мір. Дорага набыў. Колькі – сакрэт. У самым Мірскім замку толькі цяпер пачалі з’яўляцца сапраўдныя старажытныя рэчы – з канфіскату. Але па-ранейшаму шмат копіяў», – апавядае краязнаўца.

Ёсць і аўтэнтычны ложак князя Міхаіла. «Чароўны ложак. Ёсць легенда: хто на княжацкім ложку пасядзіць – дзяўчаты атрымліваюць прыгажосць, а хлопцы – мужчынскую сілу», – зазначае Віктар Контар.

Дзе ўзяць рэчы для прыватнага музею? Як высветлілася, часам яны могуць быць вельмі блізка. Напрыклад, у старых дамах, на паддашшы. Як журналіст «Белсату» і краязнаўца шукалі скарбы – глядзіце ў «Рэпартажы Залеўскага».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў