Станіслаў Шушкевіч: Расея збяднела інтэлектуальна


Ад самага пачатку «Крымскай кампаніі» эксперты загаварылі пра тое, што Расея пачала рэалізацыю новых імперскіх планаў, што Уладзімір Пуцін мае планы аб’яднаць землі, ды спыніць яго ў імкненні аднавіць савецкую імперыю амаль немагчыма. Наколькі гэта праўдзіва? Пра гэта ў «Размове Калінкінай» гутарка з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам.

{movie}Станіслаў Шушкевіч: Расея збяднела інтэлектуальна|right|15954{/movie}

«Расея збяднела інтэлектуальна, і таму хоча коштам Украіны выправіць сваю сітуацыю. А чалавечы боль ёй не зразумелы. Украінцы хочуць пабудаваць уласную дзяржаву, у 1991 годзе на рэферэндуме за незалежнасць прагаласавалі 90 %, – зазначае Станіслаў Шушкевіч. – У Беларусі ж пасаджаны намеснік, надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі. Таму з Беларуссю няма праблемаў. Часта можна пачуць, што Лукашэнка – нявольнік Пуціна. Так і ёсць». Да таго ж, на думку палітыка, працягваецца прымусовая русіфікацыя.

Ці можна назваць Лукашэнку беларусам? Ці ён будзе бараніць нашую краіну ад агрэсараў? Глядзіце «Размову Калінкінай».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў