Кібальчыч: Калі падтрымліваеш беларускую мову, не значыць, што ты за Майдан


Выбухнуў скандал, у цэнтры якога Кацярына Кібальчыч – беларуская журналістка, але працуе для расейскага «Первого канала». Некалі яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Карэспандэнт года» за серыю рэпартажаў пра Плошчу-2010. Журналістка – адна са стваральнікаў праекту «Мова ці кава».

У інтэрнэце Кацярыну Кібальчыч пачалі паліваць брудам і называць несумленнаю праз сюжэты, якія яна зрабіла пра Украіну для «Первого канала». «Белсат» знайшоў журналістку ў Данецку, дзе яна працуе над новымі сюжэтамі.

{movie}Кібальчыч: Калі падтрымліваеш беларускую мову, не значыць, што ты за Майдан |right|15844{/movie}

«Мае матэрыялы вельмі ўразілі публіку на «Фэйсбуку». Калі коратка, то мяне прапанавалі расстраляць, назвалі сволаччу, гадасцю, пачвараю, Гёбэльсам. Галоўнае, што мяне ўразіла, што прапанавалі зрабіць не толькі мне «варфаламееўскую ноч», але і байкот курсам», – распавяла журналістка.

Некаторыя мяркуюць, паводле Кацярыны, што калі яна падтрымлівае беларускую мову, то абавязкова мусіць выступаць за Майдан і за ўсіх людзей, якія яго прэзентуюць. «Я не лічу, што Парашэнка [Пётр Парашэнка – адзін з кандыдатаў на прэзідэнта, мільярдэр – belsat.eu] – гэта годны чалавек і што Майдан рабіўся дзеля таго, каб такі чалавек прыйшоў да ўлады. Я перакананая, што гэта памылка, калі Юлія Цімашэнка прыйдзе да ўлады. Мая асабістая пазіцыя, калі кагосьці цікавіць, калі Цімашэнка будзе правіць, то гэта будуць апошнія выбары, а сама яна будзе Аляксандрам Лукашэнкам у сукенцы», – падкрэсліла журналістка.

Відэа рэпартажу Кацярыны Кібальчыч, які выклікаў скандал:

—-

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў