Кандыдата на прэзідэнта збілі, аблілі вадою і закідалі яйкамі


Скандальны народны дэпутат Украіны Алег Цароў наведаў сепаратыстаў, якія пацярпелі у сутычках паміж апалчэнцамі ды ўдзельнікамі прарасейскага мітынгу ў Мікалаеве.

Кандыдат на прэзідэнта Алег Цароў прыехаў праведаць «антымайданаўцаў», якія пацярпелі ў сутычках 7 красавіка з народным апалчэннем «За цэласнасць Украіны».

{movie}Цароў у Мікалаеве|right|15788{/movie}

{movie}Цароў пакідае шпіталь|right|15789{/movie}

{movie}Царова збілі|right|15791{/movie}

Цароў прыехаў у Мікалаеў з георгіеўскаю стужачкаю. На ўваходзе ў шпіталь яго сустрэлі прадстаўнікі «Народнага апалчэння» на чале з Аляксандрам Янцэным. Царова не пусцілі ў будынак, пачалася славесная перапалка, якая перарасла ў бойку.

З крыкамі «Чамадан – вакзал – Расея», «Мікалаеў не Данецк», «Валі ў Расею» людзі закідалі яго яйкамі і бульбай.

Ужо калі Цароў садзіўся ў свой аўтамабіль, нехта з актывістаў абліў яго вадою.

Гэта – не першы публічны скандал, звязаны з Алегам Царовым за апошні час. Днямі ў эфіры «Громадського.TV» ён не змог адказаць на пытанне журналіста «Калі пачалася Першая сусветная вайна?».

{movie}Цароў не змог адказаць на пытанне|right|15790{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў