Толькі адзін з шасці амерыканцаў ведае, дзе месціцца Украіна


Высокі ўзровень непісьменнасці выявілі палітолагі некалькіх уплывовых універсітэтаў ЗША. Толькі кожны шосты апытаны змог паказаць на мапе, дзе Украіна. І гэта нягледзячы на тое, што ўсе рэспандэнты казалі, быццам пільна сочаць за падзеямі ў Крыме і Кіеве.

Большасць удзельнікаў апытання меркавала, што Украіна ляжыць дзесьці ў Еўропе або Азіі: шукалі Украіну блізу Партугаліі, побач з Суданам, Казахстанам і Фінляндыяй.

Даследнікі прыйшлі да высновы: колькасць дасведчаных у геаграфіі маладых амерыканцаў большая, чым прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Цікава і тое, што чым далей здагадкі апытаных былі ад рэальнага размяшчэння Украіны, тым больш актыўна яны выказваліся за ваеннае ўмяшанне ЗША ва ўнутраныя справы гэтай краіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў