Гадзіна для будучыні


Набываць энергаашчадныя лямпачкі ды абсталяванне, гасіць святло ў памяшканнях, калі вы сыходзіце з пакою… Сучасны чалавек паступова прызвычайваецца да ветлівага абыходжання з рэсурсамі. Але дадаткова, раз на год, святло згасае роўна на гадзіну нават у стала падсветленых будынках. Гаворка пра міжнародную акцыю «Гадзіна Зямлі», якая робіцца ўсё больш масавая.

Раз, два, тры… Часова не гары! У апошнюю суботу сакавіка – ужо традыцыйна цягам адной гадзіны ўва ўсім свеце выключалі ўсё, што сілкуецца электрычнасцю.

Праграму «ПраСвет» Вы можаце паглядзець у онлайн-трансляцыі на сайце «Белсату» кожную пятніцу а 20:30, а таксама ў архіве.

{movie}Гадзіна для будучыні|right|15716{/movie}

Калі яшчэ можна ўбачыць гэтак сціпла асветленыя амерыканскія вуліцы?! Мангэтанскія Таймз-скўэр і Бродўэй, Ўіліс-Таўэр у Чыкага далучыліся да тысячаў знакавых славутасцяў, якія добраахвотна апусціліся ў цемру а 20:30 паводле мясцовага часу.

Мерапрыемства Сусветнага фонду дзікае прыроды – «Гадзіна Зямлі» – скіраванае звярнуць нашую ўвагу на праблему глабальнага пацяплення і аб’яднаць чалавецтва вакол энергетычнае праблемы.

ЧЫ ЎА ЧЫН, СУСВЕТНЫ ФОНД ДЗІКАЕ ПРЫРОДЫ, ГОН-КОНГ:

«Да прыкладу, насельніцтва Гон-Конгу мае у 150 разоў менш уласных рэсурсаў, чымся спажывае. У Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне мы другія з пункту гледжання экалагічнага дэфіцыту».

Для шматлікіх краінаў свету падтрыманне мерапрыемства мела дадатковы сэнс.

ХАЎЛЯ АЛЬ МЭГАЙРЫ, ЭЛЕКТРА- І ВОДААЦЯПЛЕННЕ, ДУБАЙ:

«Апроч іншага, маем паказаць, што мы не горшыя за рэшту краінаў свету і мы за ўстойлівае развіццё будучыні Зямлі».

У багатай на электрычнасць Еўропе экалагічная акцыя таксама адбылася на знак гонару. Далучыліся Лонданскі Біґ-Бэн і Ўэстмінстэрскі палац, Парыжская Эйфэлева вежа, палац Кастэллё Сфарцэска ў Мілане – з лозунгам «Выкарыстоўвай уласную сілу!», гарэлі знічы ля Брандэнбурґскіх варотаў у Нямеччыне і гэтак далей…

Больш за мільярд асобаў сёлета дапамаглі планеце адпачыць ад штучнага сугрэву і ашчадзілі шалёную суму грошай (як казалі італьянцы – уласнымі сіламі)

Юлія Цяльпук, «Белсат»

Стужка навінаў