Шматдзетнага бацьку прысудзілі да смяротнага пакарання за забойства 3-гадовага сына


У судзе Слуцкага раёну 19 кастрычніка вынеслі прысуд Аляксандру і Анастасіі Таратутам, якія катавалі, а пасля забілі свайго 3-гадовага сына Сямёна. Суддзя задаволіла запыт пракурора і прысудзіла мужчыне выключную меру пакарання – смяротную кару, паведамляе «Мінская праўда».

Абвінавачаныя Аляксандр і Анастасія Таратуты ў судзе. Скрыншот з відэа: mlynby/ Telegram

Раней, 16 кастрычніка, пракурорка ў справе запатрабавала смяротнае пакаранне для бацькі хлопчыка, Аляксандра Таратуты. Для маці забітага дзіцяці – Анастасіі Таратуты – абвінавачанне прасіла 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Гэта максімальны тэрмін для жанчын, які прызначаецца ў Беларусі. Менскі абласны суд на выязным паседжанні цалкам задаволіў запыт пракуроркі.

Бацькоў, якія здзекаваліся са свайго 3-гадовага сына і забілі яго, судзілі паводле ч. 2 арт. 154 КК («Наўмыснае прычыненне працяглага болю і сістэматычнае

нанясенне пабояў у дачыненні непаўналетняга») і паводле ч. 2 арт. 139 («Забойства малалетняга з асаблівай жорсткасцю»). Разгляд крымінальнай справы пачаўся 3 кастрычніка.

Трагедыя здарылася ў студзені 2023 года ў Слуцку па месцы жыхарства абвінавачаных. Раней у Генпракуратуры паведамлялі, што бацькі ў прысутнасці трох іншых малалетніх дзяцей збілі свайго трохгадовага сына з асабліваю жорсткасцю, ударыўшы дзіця не менш як 14 разоў. Калі хлопчык быў мёртвы, бацькі выклікалі хуткую дапамогу.

Паводле інфармацыі следства, бацькі рэгулярна збівалі дзіця і здзекаваліся з яго. Хлопчыка прымушалі спаць голым на падлозе на кухні, білі тапкам па вуснах, апускалі галавой у вядро з вадой. Вядома, што абвінавачаныя моцна збілі дзіця, калі яму было 8 месяцаў. Яны нанеслі яму не менш як 27 удараў, у тым ліку 20 па галаве, пасля чаго хлопчыка змясцілі ў рэанімацыю. Апроч гэтага абвінавачаныя не вадзілі дзіця на прагулкі, хоць гулялі з іншымі дзецьмі, дрэнна яго кармілі.

Hавiны
Пракурорка запатрабавала смяротнае пакаранне для абвінавачанага ў забойстве 3-гадовага сына
2023.10.16 17:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў