У Беларусі прызналі экстрэмісцкімі медалі і лагатып Рады БНР з Пагоняю


На сайце Міністэрства інфармацыі абнавілі «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У пералік дадалі, у прыватнасці, медалі Рады БНР, а таксама Telegram-канал Рады і змешчаны ў ім лагатып з Пагоняю.

Лагатып Telegram-канала Рады БНР. Крыніца: t.me/radabnr

Як паведамляецца ў «пераліку экстрэмісцкіх матэрыялаў», рашэнне, што датычыць Рады БНР, 12 верасня ўхваліў суд Лідскага раёну Гарадзенскай вобласці. Згодна з гэтай пастановаю Telegram-канал «Рада БНР: афіцыйны канал» і яго лагатып з гербам Пагоня цяпер у Беларусі экстрэмісцкія.

Такі ж статус цяперашнія ўлады рукамі суда Цэнтральнага раёну Менску надалі сайту і акаўнтам Рады БНР і першага намесніка старшыні Рады Сяргея Навумчыка ў Telegram, Facebook, X.com (колішні Twitter), Instagram. Таксама экстрэмісцкаю названая «сімволіка і атрыбутыка Рады БНР»: ордэн Жалезнага рыцара, медаль да 100-годдзя БНР, медаль за баявыя заслугі, медаль Ордэну Пагоні. Пад забаронаю распаўсюду цяпер – і лічбавыя выявы ўзнагародаў.

Першая цырымонія ўзнагароджання медалём Ордэну Пагоні. Вільня, Літва. 22 красавіка 2023 года.
Фота: Рада БНР / Telegram

Акрамя таго, у «рэспубліканскі спіс» улучылі:

  • чат у Telegram «Virus Belarus»;
  • TikTok-акаўнт «chorny_cot»;
  • Telegram-канал «1-я ОДШР;,
  • сайт, Telegram-канал, бот і чат у Viber «Народнае апытанне»;
  • старонку ў Instagram «belarusy_bialystok»;
  • Telegram-канал і Instagram-акаўнт «bel_veterans»;
  • старонку «Беларусь за МКАДом» у Instagram;
  • Telegram-канал «Беларусы ў Маскве | Беларусы в Москве» і некаторыя іншыя рэсурсы.
Hавiны
«Экстрэмісцкую» літаратуру будуць выдаваць у бібліятэках толькі абмежаванаму колу
2023.09.14 10:27

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў