Мабільным аператарам дазволяць выдаваць насельніцтву мікрапазыкі


Аператары сотавай сувязі атрымаюць права выдаваць грамадзянам пазыкі на спажывецкія патрэбы, заявіў старшыня праўлення Нацбанку Павал Калавур на супольным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, паведамляе БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Ужо падрыхтаваны адпаведны праект указу, які дае права выдаваць грамадзянам пазыкі ў суме да 200 базавых велічынь. Гэта значыць да 7400 рублёў на гэты момант.

«Падрыхтаваны праект указу прэзідэнта, які дае права аператарам сотавай сувязі выдаваць нашым грамадзянам пазыкі на спажывецкія патрэбы на суму, якая не перавышае 200 базавых велічыняў», – распавёў кіраўнік Нацбанку.

Паводле ягоных словаў, такая захада павысіць доступ фізічных асоб да фінансаў і выведзе «мікрафінансаванне на новы ўзровень, які адпавядае цяперашнім рэаліям».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў