Крэш-тэст... уласнага цела


Яны называюць сябе камандаю фрыкаў-экстрымалаў «Клінічныя ўдоды». Іхная цікавіць – усё, што большасці можа падавацца небяспекаю і дурасцю. Хлопцы слізгаюць на лыжах па эскалатары, глытаюць жывых прусакоў, гуляюць у футбол падпаленым мячом, закапваюць вочы лімонным сокам і выпрабоўваюць электрашокер на ўласных языках. Навошта? Глядзіце ў сюжэце праграмы «Рэпартэр».

{movie}Крэш-тэст… уласнага цела|right|15694{/movie}

«Проста нам цікава, на што мы здольныя. На што здольны чалавек, ягонае цела. Гэты у нас як крэш-тэст уласнага цела», – распавядаюць «Клінічныя ўдоды».

Яны мяркуюць, што сэнс – перамагчы страх і зрабіць нешта такое, чаго яшчэ ніхто не рабіў.

Што вырабляюць беларускія фрыкі-экстрэмалы і як да гэтага ставяцца іхныя блізкія – глядзіце ў праграме «Рэпартэр».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў