Каардынатар «Навінак» паказаў свае працы, якія хаваў 20 гадоў


20 гадоў у рэжыме перформансу. Аказалася, што цягам гэтага часу куратар міжнароднага фестывалю «Навінкі» ды мастак Віктар Пятроў не пераставаў ствараць жывапісныя палотны. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава майстра.

{movie}Каардынатар «Навінак» паказаў свае працы, якія хаваў 20 гадоў |right|15675{/movie}

Выставаў Пятрова ў сталіцы не было ўжо 17 гадоў. Сённяшняя носіць назву «Зялёная сцяна старога дома 2». У экспазіцыі каля трох дзясяткаў жывапісных працаў і яшчэ 20 малюнкаў. Тут ёсць працы 25-гадовай даўніны і зусім свежае.

Віктар Пятроў апавядае: «На пачатку 90-х я правёў вельмі шмат выставаў, а пасля зрабіў такую вялікую паўзу. Пасля закрыцця галерэі «Шостая лінія» я не хацеў нідзе выстаўляцца. Цяпер мяне жонка ўгаварыла. І я прысвяціў жонцы выставу. Яна сказала, што раз я малюю, трэба гэта паказваць, а не захоўваць толькі для сябе. І я вырашыў паказаць жывапіс і малюнак».

Мастак дзеліць уласную творчасць на тры блокі: абстрактнае мастацтва, містычны жывапіс і перформанс. Свае творы Пятроў лічыць не ўпрыгожваннем інтэр’еру, а складнікам барацьбы ўнутраных сілаў.

Іншыя тэмы: У Гомлі адчынілася выстава «Абуджэнне» Сяргея Радчанкі – мастака, закаханага ў Гомельшчыну і вясну. Менскі гурт «The Conspiraters» заяўляе, што рок-культура жывая і прэзентуе лаіў-відэа пра сваё рок-жыццё. Музыка з «Uriah Heep» Кен Гэнслі правёў майстар-клас для маладых менскіх музыкаў.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў