«Закапаюць у зямлю – і ніхто не даведаецца!»


Ці небяспечна беларусам ехаць ва Украіну? З такім пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Гомля.

Гамельчукі, якія прызвычаіліся рабіць закупы ва ўкраінскім Чарнігаве, цяпер баяцца туды ехаць. «Я б туды ніколі не паехала. Яны расейцаў абасралі – што расейцы ім зрабілі?! – абураецца на камеру спадарыня сталага веку. – Колькі людзей там знікае?! Вось закапаюць цябе – і ніхто не даведаецца!»

Больш цікавых і незабыўных адказаў – у відэаматэрыяле.

{movie}Апытанне: Ці небяспечна беларусам ехаць ва Украіну? |right|15634{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў