Сёння «Ляпісы» ў Варшаве і ОН-ЛАЙН на BELSAT.EU


{movie}Запіс выступу “Ляпіса Трубяцкога” на канцэрце “Салідарныя з Беларусьсю 2014″|right|15853{/movie}

{movie}Канцэрт “Ляпісаў” на Youtube|right|15860{/movie}

Гэта будзе адзін з апошніх канцэртных цвікоў у творчую труну самага каранаванага рок-гурту Беларусі. Тых, хто не зможа прыехаць у сталіцу нашай заходняй суседкі, тэлеканал «Белсат» а 21:50 (паводле беларускага часу) запрашае на старонку belsat.eu або да экранаў тэлевізараў, калі вы глядзіце нас праз спадарожнік.

Як будзе адбывацца трансляцыя

Трансляцыя будзе адбывацца ў тэхналогіі «AdobeFlash», таму ўсе, хто хоча яе паглядзець, мусяць інсталяваць адпаведны плагін «AdobeFlash». Глядзець трансляцыю можна як на нашай старонцы, гэтак і клікнуўшы гэтую спасылку якою можна дзяліцца ў сацыяльных сетках ды на іншых сайтах.

Адначасова з трансляцыяй у плэеры «AdobeFlash» будзе ісці нашая традыцыйная онлайн-трансляцыя праз плэер «Silverlight».

Шматгадовыя лідары музычных чартаў і чорных спісаў, секс-сімвалы беларускай рок-сцэны «Ляпісы» дадуць чаду на традыцыйным варшаўскім канцэрце «Салідарныя з Беларуссю–2014».

Хочаце атрымаць кружэлку з аўтографам Сяргея Міхалка ды іншых удзельнікаў «Ляпіса Трубяцкога» – напішыце «Белсату» пра сваю любімую песню гурта. Умову конкурсу ТУТ.

Гэта будзе бадай што апошні канцэрт гурта. З 1 верасня «Трубяцкі» афіцыйна прыпыняе сваю канцэртную дзейнасць.

Усе, хто мае візы, тэрмінова набывайце квіткі на «поцёнг поспешны» Менск–Варшава, пакуйце плецакі ды валізкі і прыходзьце а 19:00 (паводле польскага часу) на вул. Кракаўскае прадмесце да гатэлю «Брысталь». Будзе крута!



Wyświetl większą mapę

Акрамя «Ляпісаў» у канцэрце возьмуць удзел «Maleo Reggae Rockers», «Amaroka», «Kozak System».

Арганізатар канцэрту грамадскае аб’яднанне «Вольная Беларусь».

{movie}11 красавіка «Ляпісы» ў Варшаве і ОН-ЛАЙН на BELSAT.EU|right|15699{/movie}

11 сакавіка Вы зможаце глядзець он-лайн трансляцыю канцэрта праз плэер, даступны ў артыкуле. Каб сачыць за трансляцыяй, Вам трэба заінсталяваць плагін AdobeFlash. Адначасова будзе ажыццяўляцца звычайная трансляцыя он-лайн у плэеры Silverlight, даступны пад адрасам

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў