У Гомлі адключылі ўкраінскія тэлеканалы


Мясцовы правайдар узгадняе працэдуру вяшчання на тэрыторыі Беларусі.

У сераду, 26 сакавіка, кампанія “Гарант” спыніла вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў “Інтэр+”, “Кіеў СТВ” і ICTV па сетцы лічбавага вяшчання “Камфорт ТВ” на тэрыторыі Гомлю, паведамляе сайт odsgomel.org.

Адключэнне гэтых каналаў звязана з тым, што яны праходзяць працэдуру ўзгаднення трансляцыі на тэрыторыю Беларусі. Правайдар заяўляе, што вяшчанне спыненае часова. Яно адновіцца, калі ўзгадненні будуць атрыманыя.

ЮВ паводле odsgomel.org.

Глядзі таксама
Каментары