Дзень Волі. Найлепшыя фота


Беларусы адзначылі Дзень Волі – у Менску адбылося шэсце і святочны мітынг. Сёлета акцыя праходзіла пад знакам салідарнасці з Украінаю і асуджэння расейскай агрэсіі ў гэтай краіне.

Журналісты «Белсату» ладзілі онлайн-трансляцыю і відэатрансляцыю з Дня Волі. Агулам у шэсці ды мітынгу ўзялі удзел каля двух тысяч асобаў. Шмат у каго былі сцягі ды плакаты, людзі скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Паводле праваабаронцаў, напрыканцы шэсця затрымалі 7 асобаў, у тым ліку: Максіма Вінярскага, Сяргея Маскоя, Алену Лазарчык, Улада Бародку і актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Іх схапілі ў двары дому па вул. Багдановіча. Затрыманых вязуць у Савецкі РУУС Менску.

МЛ, belsat.eu
Фота belsat.eu, БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары