У вайсковых гарадках арудуюць чорныя рыэлтары


https://youtu.be/h36wahl98Lc

Пра жахлівае і бесперспектыўнае жыццё ў вайсковых гарадках – праграма «Людскія справы» з Алесем Залеўскім.

Праграма «Людскія справы» выходзіць на «Белсаце» раз на два тыдні ў нядзелі а 19:15. Паглядзець яе можна ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы або ў закладцы «Нашыя праграмы».

У Беларусі – амаль 300 вайсковых гарадкоў, прыкладна ў палове інфраструктура або цалкам закінутая, або вымагае грунтоўнага аднаўлення. У Новых Засімавічах (Пружанскі раён Берасцейскай вобласці) водаправод не мянялі пасля вайны. Пад кранам страшна мыцца, не тое што піць з-пад яго ваду. Таму ўсё паселішча ходзіць да адзінай калонкі.
{movie}”Людския справы”: ваенныя гарадкі|right|15489{/movie}
У Гезгалах (Дзятлаўскі раён Гарадзенскай вобласці) – іншая праблема. Паселішча аблюбавалі чорныя рыэлтары. Яны скупляюць кватэры сталічных алкаголікаў, пазычальнікаў і былых зэкаў ды перасяляюць іх у вайсковы гарадок. Пра першыя выпадкі пісала ў 2011 годзе «Комсомольская правда в Белоруссии», але з таго часу яны ператварыліся ў тэндэнцыю.

Ці ёсць спосабы, як ператварыць іх у прывабныя паселішчы, і ці трэба гэта рабіць? Пра гэта разважаюць Таццяна Вадалажская з Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў, якая даследуе якасць жыцця ў малых гарадах, і падпалкоўнік запасу Аляксандр Дзенісенка.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары