Юлія Цімашэнка: Мы вернем Крым!


Лідарка партыі «Батьківщина», экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка ўпэўненая, што Украіна верне Крым.

«Сёння ў мяне ёсць абсалютная ўпэўненасць, што Крым мы вернем», – сказала яна ў эфіры ток-шоу «Шустэр Live» у пятніцу ўвечары. Цімашэнка лічыць, што Украіна выйграла час і здольная «цалкам абараніць» мяжу. Яна выказала ўпэўненасць, што расейскія войскі не пранікнуць на мацерыковую частку Украіны.
{movie}Поўны відэазапіс ток-шоу «Шустэр Live» за 21 сакавіка 2014 г. Відэа vesti.ua|right|15475{/movie}
«Калі крок [з боку Расеі на мацерыковую Украіну – belsat.eu] будзе зроблены, то свет будзе рэагаваць не толькі фінансава-эканамічнымі санкцыямі. Гэта ўжо будзе сур’ёзнае ўзмацненне здольнасці Украіны абараняць свае межы», – лічыць лідарка партыі «Батьківщина».

Юлія Цімашэнка надзвычай рэзка крытыкавала Уладзіміра Пуціна, назваўшы яго «ворагам № 1» і паабяцаўшы пералічыць на «Visa Card» усё, што яны завінаваціліся [вядзецца пра запазычанасць Украіны перад Расеяй – belsat.eu]. Учора стала вядома, што «Visa» i «Mastercard» заблакавалі карткі ўжо 7 расейскіх банкаў.

Шмат хто ўспрыняў удзел Цімашэнкі ў праграме як пачатак ейнай выбарчай кампаніі на пост прэзідэнта Украіны. Як піша ейны асабісты сайт, «пазіцыю Юліі Цімашэнкі адносна сітуацыі ў Крыме і ва Украіне падтрымала больш за 80 % аўдыторыі, што прысутнічала ў студыі праграмы «Шустэр LIVE».

«У канцы праграмы 53 % удзельнікаў праграмы падтрымалі вылучэнне Юліі Цімашэнкі кандыдатам на прэзідэнта ад партыі «Батьківщина» на прэзідэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ва Украіне 25 траўня», – заяўляе ейны асабісты сайт.

АК, belsat.eu, паводле lb.ua, svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары