Страляніна ў Сімферопалі забрала жыццё двух асобаў (відэа)


Паводле звестак крымскай міліцыі, загінулі двое – баец самаабароны і ўкраінскі вайсковец Какурын. Ёсць два параненыя – прадстаўнік самаабароны і вайсковец.

Як перадае група «Інфармацыйны супраціў», штурм украінскай вайсковай часткі ў Сімферопалі праводзілі расейскі спецназ і так званая «Самаабарона Крыму» пры падтрыманні міліцыі Крыму.

{movie}Страляніна ў Сімферопалі, відэа The Guardian|right|15413{/movie}

На месцы падзеяў таксама прысутнічалі прадстаўнікі ФСБ Расеі ў цывільным. Пра ўдзел у нападзе ФСБ Расеі ў цывільным на сваёй старонцы ў «Facebook» паведаміў кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Цімчук.

«Паводле сведчаннях відавочцаў, першы адкрыў агонь расейскі спецназ, што справакавала бязладную страляніну баевікоў «самаабароны» ў бок украінскіх вайскоўцаў. Ёсць непацверджаныя звесткі, што расейскі спецназ вёў агонь як у бок украінскіх вайскоўцаў, так і ў бок «самаабароны», – напісаў Цімчук.

Міністэрства ўнутраных справаў Крыму таксама пацвярджае інфармацыю пра тое, што стрэлы былі зробленыя з аднаго месца ў двух кірунках.

Паводле «Lifenews», у міністэрстве лічаць, што па байцах самаабароны ў Сімферопалі страляў 17-гадовы падлетак. Згодна з пакуль не пацверджанымі звесткамі, стралок быў затрыманы.

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/8Z1IcDwZ8Kw

Глядзі таксама
Каментары