Служба бяспекі Украіны затрымала расейскага афіцэра выведкі


Грамадзянін Расеі, афіцэр расейскай вайсковай выведкі з чужым украінскім пашпартам збіраў інфармацыю пра блокпосты і размяшчэнне падраздзяленняў украінскага войска, паведамляе прэс-служба СБУ.

Як паведамляе Служба бяспекі, расеец, Нарадзінец Разанскай вобласці кіраваў групаю, што збірала звесткі пра вайскоўцаў на тэрыторыі Херсонскай вобласці.

Служба бяспекі Украіны расследуе гэты факт і паінфармавала ўкраінскі МЗС пра інцыдэнт.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары