Зянон Пазняк: Добраахвотнікам з Беларусі трэба падтрымаць Украіну ў вайне (відэа)


Калі пачнецца вайна ва Украіне, беларусы таксама мусяць у яе ўключыцца, мяркуе старшыня КХП-БНФ.

«Ва Украіне вырашаецца і нашая незалежнасць, і наш лёс, таму трэба падтрымліваць украінскі народ не словамі, а рэальна – гэта не толькі заявы і словы, а добраахвотнікі», – адзначыў Зянон Пазняк на спатканні з беларускаю грамадою Нью-Ёрку, выступіўшы ў грамадскай зале кафедральнага сабору св. Кірылы Тураўскага.

Беларусы мусяць бараніць Украіну, бо калі пазней вайна пачнецца ў Беларусі, то тады не будзе каму абараніць наш народ, мяркуе лідар КХП-БНФ. Перамога Расеі ў канфлікце з Украінаю адкрые ёй дарогу, каб напасці і на Беларусь, падкрэсліў спадар Пазняк.
{movie}Выступ Зянона Пазняка ў Нью-Ёрку пра сітуацыю ў Крыме|right|15118{/movie}
Беларусы, што жывуць у Нью-Ёрку, разам з эмігрантамі з Украіны, Літвы, Грузіі ды Расеі 2 сакавіка зарганізавалі масавую дэманстрацыю. Яе галоўным лозунгам было патрабаванне да ўладаў ЗША абараніць украінскі народ ад расейскай агрэсіі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары