«Чыжоўка-Арэну» захапілі тэрарысты (ФОТА)


Сілавыя ведамствы Беларусі правялі сёння маштабныя вучэнні на тэрыторыі спартовага комплексу «Чыжоўка-Арэна» ў Менску.

Сцэнар вучэнняў прадугледжваў бунт фанатаў, падпалы і захоп закладнікаў тэрарыстамі.

У вучэннях задзейнічалі прадстаўнікоў МУС, КДБ, МНС, Міністэрства аховы здароўя, а таксама Менгарвыканкаму.

ЮВ, паводле БелТА

Стужка навінаў