Ці перамог Майдан?


Тры месяцы трымаўся Майдан – тры доўгія, марозныя зімовыя месяцы. Але ўлада Віктара Януковіча абрынулася. Сёння ўвесь свет вывучае складнікі гэтай перамогі. Госць «Размовы Калінкінай» – палітолаг Алесь Лагвінец.
{movie}Ці перамог Майдан? Алесь Лагвінец у “Размове Калінкінай”|right|15016{/movie}
Частка тых, хто ад самага пачатку спачуваў Майдану, цяпер у эйфарыі ад сённяшняй сітуацыі. Але ці ёсць небяспека, што перамога Майдану насамрэч не адбудзецца? Палітолаг Алесь Лагвінец гаворыць пра пагрозы расколу краіны, паглыблення эканамічнага крызісу.
«Ва Украіне ёсць традыцыя самакіравання яшчэ з часоў Запарожскай Сечы. І гэта мае свой уплыў на палітычную культуру. Па-другое, Майдан – гэта канкрэтныя людзі ды арганізацыі. З цягам часу так ці інакш гэтае прадстаўніцтва Майдану інстытуцыялізуецца – з’явіцца новая палітычная партыя ў парламенце або паўстане новая палітычная групоўка», – мяркуе госць праграмы.
Ці распачынаецца ва Украіне новая барацьба за пасады? Чаму Януковіч перамог у 2010-м і чаму страціў давер? Ці пойдзе Украіна ў кірунку Еўропы? Глядзіце «Размову Калінкінай».
МЛ, belsat.eu
Стужка навінаў