«€ 20 млрд будзе на стале... каб перадухіліць дэфолт»


Старшыня камітэту замежных справаў ЕЗ Эльмар Брок паабяцаў, што Еўропа не пакіне украінцаў сам насам з эканамічным крызісам.

Паводле прадстаўніка Еўразвязу, дапамогу накіруюць на «стварэнне лепшых эканамічных умоваў, дзеля эканамічнай будучыні краіны ды рыхтавання Украіны да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі», – заявіў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу ТСН Эльмар Брок.

Раней прадстаўніца МВФ Крыстын Лягард заявіла, што Міжнародны валютны фонд гатовы аказаць фінансавую дапамогу Украіне.

ЮВ паводле ТСН

Стужка навінаў