Лукашэнка запэўнівае, што ўцекачы з Украіны Захарчанка і Курчанка не ў Беларусі


Экс-міністра ўнутраных справаў Віталія Захарчанкі і бізнесоўца Сяргея Курчанкі, звязанага з Партыяй рэгіёнаў, няма на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта лідару партыі «УДАР» Віталю Клічко паведаміў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, падае прэс-служба партыі.



«Я сёння тэлефанаваў прэзідэнту Лукашэнку з тым, каб Беларусь перадала Украіне Захарчанку і Курчанку, якія, паводле медыяў, цяпер у гэтай краіне. Прэзідэнт запэўніў, што гэтых асобаў не было і няма на тэрыторыі Беларусі», – адзначыў Клічко.

Таксама ён падкрэсліў, што «сёння трэба па гарачых слядах знайсці і вярнуць усіх дзяржаўных злачынцаў, якія мусяць і будуць адказваць за тое, што зрабілі супраць людзей і краіны».

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў