Падзеі ў Кіеве 21 і 22 лютага. Рыхтуецца план пераладавання Украіны (ВІДЭА)


Вярхоўная Рада прагаласавала за вяртанне Канстытуцыі 2004 г.



НІЖЭЙ ВІДЭА ОН-ЛАЙН





01:40 Парубій са сцэны Майдану: “Самаабарона цалкам кантралюе ўрадавы квартал. Мы заклікаем сілавікоў пераходзіць на бок народу. У якасці сімвала чапляйце сіне-жоўтыя стужкі”.


01:10 Снайперы ўнутраных войскаў стралялі ў людзей на Майдане. Падраздзяленне з Крымскага тэрытарыяльнага кіравання ўнутраных войскаў, яго кіраўніком з’яўляецца палкоўнік Сяргей Асавалюк. Пра гэта заявіў народны дэпутат Генадзь Маскаль, паведамляе news.liga.net.
Тым часам на адэскай трасе Самаабарона спыніла 14 аўтобусаў з Беркутам. Пра гэта Еспресо.TV паведамілі актывісты. “Сітуацыя склалася досыць сур’ёзная. Беркутаўцы пагражалі зброяй і паехалі ў бок Баярка. Не выключана, што яны будуць спрабаваць патрапіць у Кіеў з гэтага накірунку”, – распавёў адзін з іх.


0:50 Віктар Януковіч разам з найбольш даверанай аховай, не заязджаючы ў Межгор’е, у 22:40 па кіеўскім часе вылецеў на Харкаў, паведаміла ZN.UA высокапастаўленая крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта. У прэзідэнцкім самалёце знаходзяцца таксама спікер парламента Уладзімір Рыбак і кіраўнік АП Андрэй Клюеў.
Крыніца ZN.UA таксама падкрэслівае, што Януковіч сумняваецца ў мэтазгоднасці падпісання прынятага сёння Вярхоўнай Радай закона аб аднаўленні Канстытуцыі 2004 года.


0:40 Луцэнка: СБУ ўзбудзіла крымінальныя справы супраць Добкіна і Кернеса. Паводле яго словаў, справы распачалі з-за сепаратысцкіх заяў чыноўнікаў


23:40 Расійскія заўзятары крычалі украінскім біятланісткам “прамахніцеся, падайце” – tsn.ua. “Гэта не тыя людзі, якія выходзяць на трасу і заўзеюць за спорт. Тыя крыкі і воклічы, якія былі на трасе проста не ўкладваюцца ў галаве. Адмаўляюся верыць у тое, што рускія так могуць. А гэта факт”, – кажа біятланістка Олена Підгрушна. Негледзячы на гэта жаночая зборная Украіны па біятлоне выйграла эстафету на Алімпіядзе-2014 у Сочы.


23:25 На Майдане адпяваюць загінуўшых.


Алег Ляшко патрабуе адстаўкі Януковіча са сцэны Майдана. “У яго рукі ў крыві! Ён мусіць сысці зараз! Няма прабачэння!”


23:00 Паведамляецца, што гарыць дом Віктара Медведчука – прарасійскага палітыка-рэгіянала.


22:40 Віталь Клічко папрасіў прабачэння за тое, што працягнуў руку Януковічу. Прамова была эмацыйная і давалася палітыку цяжка. Пратэстоўцы сустрэлі яго скандаваннем “зэку смерць” і не суцішыліся пакуль вядучы не папрасіў.


Атмасфера на Майдане напружаная. Шмат хто патрабуе адстаўкі Януковіча і не пагаджаецца на кампрамісы. Святар паспрабаваў заклікаць людзей пад сцэнай да міру, але яго не слухалі.
ОН-ЛАЙН ТРАНСЛЯЦЫЯ З МАЙДАНУ ад эспрэса.тв


ЭФІР ЭСПРЭСА ТВ


22:15 Лідара “Правага Сектару” Дзмітрыя Яраша цытуе фб-суполка Еўрамайдану: Правы сектар не складзе зброю, пакуль Януковіч не пойдзе ў адстаўку. Мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за далейшае разгортванне украінскай рэвалюцыі. Вінаватыя павінны быць пакараныя”.


21:50 У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект аб імпічменце прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. Тэкст дакуманту пакуль невядомы.
Тым часам на сцэне Майдану эмацыйна выступіў мужчына, які, па інфармацыі фб-суполкі Еўрамайдану не належыць да нейкай арганізацыі. Ён заклікаў Януковіча сысці ў адстаўку, а калі той не паслухае, паабяцаў узброены штурм, даў час да 10 раніцы.




Крыху аналітыкі. Алена Бабакова і Павал Усаў пра расклад палітычных сілаў пасля “вайны” на вуліцах Кіева.

20:06 Апошнія навіны з Кіева ад нашага карэспандэнта Алеся Баразенкі.





Жыхары Гомля пра Майдан: Гэта дзікунства!

19:36 Рада прагаласавала за дэкрэміналізацыю артыкулаў Юліі Цімашэнкі. Ёсць шанец, што палітзняволеную выпусцяць з турмы.

19:06 Дэпутаты звольнілі міністра унутраных спраў ад выканання абавязкаў.

19:01 Вярхоўная Рада аб’явіла 22-23 лютага Днём нацыянальнай жалобы.

18:27 Журналісты украінскага тэлеканалу “ІНТЕР” прэтэстуюць супраць рэжыму прапаганды на іх канале.

18:22 Студэнты захапілі Міністэрства адукацыі. Патрабуюць адстаўкі міністра.



18:16 Дэпутаты прынялі закон аб амністыі. За праект закона аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, якія мелі месца ў Кіеве, прагаласавалі 372 народных дэпутата.



18:09 Украінскае міністэрства унутраных спраў эвакуюецца. З будынку міністэрства вывозяць архівы, дакументы і зброю.



17:58 Чаркаскі гарсавет самараспусціўся і звольніў мэра. Раней у горадзе Чаркасы былі збітыя журналісты нашага тэлеканалу.

17:54: Вярхоўная Рада прагаласавала за вяртанне Канстытуцыі 2004 г.

17:45 Тэкст падпісанага пагаднення

17:37 З Кіева пачалі выводзіць сілавікоў на месцы дыслакацыі.

17:35 У Роуна (паўночны-захад Украіны) абстралялі аўтобус з беларусамі. Пацярпеў кіроўца грамадзянін Расеі. Актывісты на блок-пасту палічылі аўтобус і дзеянні кіроўцы падазронымі. Як распавялі відавочцы, кіроўца мікрааўтобуса спалохаўся, і пачаў здаваць назад, актывістам гэта здалося падазроным.

17:13 Тры прадстаўнікі апазіцыі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне. Напярэдадні падпісання міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі сказаў украінскай апазіцыі: «Калі вы гэтага не падпішаце, вас усіх заб’юць».

16:59 Пад Кіевам у Барыспалі ловяць “цітушак”.

16:47 Супрацоўнікі “Альфа” каля Адміністрацыі Януковіча.

16:25 За апошнія 24 гадзіны Партыю рэгіёнаў пакінула каля 20 дэпутатаў.

16:00 Грамадская Рада Майдану ўхваліла на галасаванні, каб тры лідары апазіцыі падпісалі пагадненне з Віктарам Януковічам, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі.

На Майдане Незалежнасці дзейнічае трэцяя сіла, якая правакуе абодва бакі, а менавіта яе прадстаўнікі страляюць у пратэстоўцаў. Такое меркаванне выказаў былы начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Аляксандр Скіпальскі ў інтэрв’ю выданню «Коммерсантъ-Украіна».

«МУС фактычна робіць выгляд, што не заўважае, як у яго пад носам дзейнічаюць крымінальныя групоўкі па ўзгадненні з асобнымі прадстаўнікамі ўлады… Вось гэтая трэцяя сіла і ёсць тэрарысты ў поўным разуменні гэтага слова. Бо яны працуюць з мэтаю запалохвання насельніцтва», – адзначыў Скіпальскі.

15:50 Вайна, кроў, мёртвыя целы, слёзы – усё гэта на драматычных здымках з Майдану. На фота: мужчына трымае за руку свайго мёртвага сына, які загінуў падчас апошніх сутычак у Кіеве.

Фота YANNIS BEHRAKIS / REUTERS

15:40 У сетцы выклалі мапу: Адкуль паходзяць загінулыя на Еўрамайдане?

15:35 Сілавікі пакідаюць плошчу перад будынкам Вярхоўнай Рады. У цяперашні час частка аўтобусаў, якія стаялі пад сценамі парламенту з боку вуліцы Грушэўскага, ужо з’ехалі. Разабралі таксама сцэну ўдзельнікаў Антымайдану ў Марыінскім парку. Сілавікі пакуюць свае рэчы і паспешліва сядаюць у аўтобусы ды цяжкавікі.

15:30 Рада Майдану не пагаджаецца на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у снежні ды не хоча пакідаць занятых будынкаў, сказала дэпутатка Вярхоўнай Рады Іна Багаслоўская, якая ў канцы 2013 года выйшла з Партыі рэгіёнаў. Паводле Майдану, адстаўка Віктара Януковіча мусіць быць неадкладная.

15:10 Выніку перамоваў прадстаўнікоў Еўразвязу, апазіцыі ды ўлады Украіны для ўрэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу пакуль няма, заявілі прадстаўнікі Еўразвязу. Расейскі омбудсман Уладзімір Лукін, пасланнік Пуціна ў Кіеве, адмовіўся падпісаць выніковы дакумент для ўрэгулявання крызісу ва Украіне, падае расейскі “Інтэрфакс”.

15:00 У ЕЗ паведамляюць, што санкцыі для ўкраінскіх чыноўнікаў будуць аформленыя афіцыйна цягам аднаго-двух дзён. Старшыня Еўрапарламенту Марцін Шульц выступае за больш хуткае ўвядзенне ў дзеянне санкцыяў ЕЗ супраць украінскіх чыноўнікаў.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ды кіраўнік МЗС Нямеччыны Вальтэр Штайнмаер збіраюцца наведаць актывістаў на Майдане.

14.50 Студэнтка медыцыны Алеся Жукоўская, якую ўчора ранілі з агнявой зброі, напісала ў “Тўітары”: Я жывая! Дзякуй усім, хто падтрымлівае і моліцца за мяне! Я ў лякарні. Стан пакуль стабільны!

14:40 ДАІ зняло абмежаванні на ўезд аўтатранспарту ў Кіеў14:30 У Жытоміры часткі са зрынутай фігуры Леніна пусцілі на барыкаду пад аблсаветам.

“Галава Леніна” як частка барыкады. Фота zhitomir.info

14:20 У Доме прафсаюзаў знайшлі абгарэлыя целы, заяўляюць на Майдане. Актывіст, які абвесціў інфармацыю, не ўдакладніў колькасці трупаў, але папрасіў сабрацца ля ўваходу ў Дом прафсаюзаў 40 валанцёраў.

14:05 Улады Украіны і апазіцыя не падпісалі пагаднення, што мелі зрабіць, як паведамлялася раней, а 14-й гадзіне беларускага часу.

Паводле медыяў, пагаднення паміж лідарамі апазіцыі ды Януковічам не прынялі некаторыя апазіцыйныя дэпутаты, якія выступаюць супраць любых дамоваў з кіраўніком дзяржавы. Некаторыя прадстаўнікі апазіцыі патрабавалі ад Януковіча вызвалення з-за кратаў былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі, што не пагадзіўся прыняць, у сваю чаргу, Януковіч. Некаторыя апазіцыйныя дэпутаты настойвалі на неадкладнай адстаўцы Януковіча.

14:00 Януковіч ініцыюе датэрміновыя прэзідэнцкія выбары і вяртанне да Канстытуцыі 2004 года. Кіраўнік Украіны заклікаў пачаць фармаванне ўраду нацыянальнага даверу.

13:40 Генпракурор Украіны Віктар Пшонка ўцёк самалётам з Украіны, перадае zik.ua. Самалёт в.а. кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі падрыхтаваны ў аэрапорце «Жуляны».

У Вінніцы плошчу Савецкую перайменавалі ў Герояў Майдана. У Луцку ўсталююць памятны знак Героям Майдана. На памятным знаку захаваны прозвішчы ўсіх валынянаў, якія загінулі ў Кіеве. У Польшчы сёння а 20.00 запаляць свечкі ў вокнах на знак салідарнасці з Майданам.

13:32 Лідары апазіцыйных фракцый пакінулі сцены Вярхоўнай Рады, каб абмеркаваць сітуацыю з Майданам, паведамляе “Еspreso TV”. “Напэўна, пра пагадненне можна забыцца”, – каментуюць у суполцы “Еўрамайдан” у “Фэйсбуку”.

13:25 Камандаванне ўнутраных войскаў МУС Украіны заяўляе, што невядомыя абстрэльваюць з агнястрэльнай зброі ваеннаслужачых каля Вярхоўнай Рады Украіны.

Яшчэ адна краіна падтрымала санкцыі супраць украінскіх уладаў. Міністэрства замежных справаў Нарвегіі падтрымала рашэнне дыпламатаў Еўразвязу ўвесці санкцыі супраць адказных за гвалт ва Украіне. Раней Нарвегія асудзіла прымяненне гвалту ў Кіеве. У чацвер міністры ЕЗ узгаднілі ўвядзенне візавых і фінансавых санкцый супраць вінаватых у гвалце ва Украіне.

13:20 Віталь Захарчанка, в.а. кіраўніка МУС, сцвярджае, што зброя была выкарыстаная законна – байцы вымушаны былі страляць па ўдзельніках пратэсту, каб даць магчымасць адысці бяззбройным калегам.

13:00 Частка Рады Майдана выступіла супраць дамовы з уладай. Актывісты патрабуюць неадкладнай адстаўкі прэзідэнта, называючы апошнія падзеі не палітычным канфліктам, а барацьбой з бандытамі. Паседжанне Рады адбываецца ў памяшканні кава-бару Шакаладніца” на Хрэшчаціку.

12:40 Сталі вядомыя падрабязнасці мірнага пагаднення. Акрамя раней вядомых пунктаў наконт канстытуцыйнай рэформы і кааліцыйнага ўраду, мае быць праведзена сумеснае з Еўрасаюзам расследаванне злачынстваў супраць мірных грамадзян, учыненых у ходзе супрацьстаяння ў цэнтры Кіева.



12:10
Нядаўна ў Кіеў прыехаў мікрааўтобус узброеных міліцыянтаў з Львова, яны збіраюцца бараніць людзей на Майдане. Пратэстоўцы спачатку нават не верылі, але потым сустракалі львоўскіх міліцыянтаў апладысментамі.

Тым часам МУС паведамляе, што нібы на вуліцы Інстытуцкай пратэстоўцы адкрылі агонь па сілавіках.

12:00 У Вярхоўнай Радзе Украіны абвешчаны перапынак на адну гадзіну для распрацоўкі праекту закону па вяртанні канстытуцыіі 2004 года і кансультацыяў у фракцыях. Раней Народны дэпутат Алесь Даній прапанаваў адправіць Януковіча ў адстаўку, але не знайшоў падтрымкі.

11:40 Аўтаматчыкі выведзеныя з ВР. Гэта былі унутраныя войскі.

11:38 З’явілася інфармацыя, што ў кулуары ВР зайшлі аўтаматчыкі.

11:32 Рыбак запрапанаваў перапынак у паседжанні Рады да 16 гадзіны. Адразу выбухнуў канфлікт сярод дэпутатаў, рэакцыя вельмі рэзкая. Перапынку не будзе. Дэпутат Багаслоўская намагаецца супакоіць парламент. Раней апазіцыя заблакавала трыбуну Вярхоўнай Рады ў знак пратэсту супраць адмовы старшыні парламента Уладзіміра Рыбака рэгістраваць праект пастановы аб вяртанні да Канстытуцыі 2004 года.

11:00 Украіна адмовілася ад выпуску еўрабондаў на $ 2 млрд дзеля расейскага крэдыту.



10:50 Міністр замежных справаў Францыі студзіць эмоцыі, звязаныя з інфармацыяй аб гатовасці да падпісання антыкрызіснага пагаднення ва Украіне. Ён адзначыў, што ўкраінская апазіцыя працягвае кансультацыі, падае «Reuters».

10:40 На Майдане папярэджваюць, каб людзі не выходзілі за барыкады – усцяж могуць дзейнічаць снайперы.

Стала вядома, што ўчора вечарам у Чарнігаве разграмілі офісы Камуністычнай партыі Украіны і Партыі рэгіёнаў. Яшчэ адзін дэпутат у Вярхоўнай Радзе Станіслаў Бэрэзкін заявіў пра выхад з Партыі рагіёнаў. Учора з Партыі рэгіёнаў выйшаў кіраўнік Кіеўскаў гарадской адміністрацыі Уладзімір Макеенка.

10:30 Не ўдалося атрымаць у прадстаўнікоў Еўразвязу пацверджання інфармацыі аб дасягненні пагаднення пра ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, паведаміла агенцыя AFP. Паводле Адміністрацыі прэзідэнта Віктара Януковіча, пагадненне дасягнутае.



10:10
Інфармацыя ад народнага дэпутата Алега Ляшко: «Я даведаўся, чым скончыліся начныя перамовы ў Януковіча. Удзельнікі перамоваў – 3 міністры замежных справаў, Януковіч, Клічко, Яцэнюк, Цягнібок, Цігіпка (намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў. – belsat.eu). Дамовіліся: цягам 48 гадзінаў вяртанне да Канстытуцыі 2004 года, цягам 10 дзён – фармаванне кааліцыйнага ўраду, у снежні – датэрміновыя прэзідэнцкія выбары».

Але гэта не зусім тое, чаго патрабуюць паўсталыя людзі, адзначыў спадар Ляшко. Патрабаванні Майдану наступныя, агучыў дэпутат: «Януковіч мусіць быць адхілены ад пасады неадкладна і аддадзены пад суд за масавыя забойствы грамадзянаў. А яшчэ – адстаўка і трыбунал для Захарчанкі (міністр унутраных справаў Украіны. – belsat.eu), адстаўка генпракурора Пшонкі, вызваленне палітвязняў, уключна з Юліяй Цімашэнкаю, змена складу ЦВК і Канстытуцыйнага суда, прыняцце Закону аб імпічменце прэзідэнта. Гэта той мінімум, які задаволіць Майдан».

9:50 Узброеных наймітаў, якія выехалі з Адэсы, па дарозе ў Кіеў спынілі актывісты Народнай варты. Цітушкі пачалі па іх страляць, паранілі двух добраахвотнікаў. Найміты здолелі прарвацца ў Кіеў. Пра раненне людзей актывісты паведамілі ў міліцыю.



9:45
Прадстаўнікі адміністрацыі кіраўніка Украіны заявілі, што сёння з міністрамі Еўразвязу будзе падпісана пагадненне па ўрэгуляванні крызісу.

9:30 Пакуль непацверджаная інфармацыя з Жытоміра: 95-я воінская частка паветрана-дэсантных войскаў просіць яе заблакаваць. Вайскоўцы не хочуць ехаць у Кіеў, куды ім далі загад прыбыць.

9:20 У Міністэрстве аховы здароўя Украіны пацвердзілі гібель 77 чалавек з моманту абвастрэння сітуацыі ў Кіеве.



9:10 Каля ўпраўлення ДАІ на вуліцы Лук’янаўскай стралялі, міліцыя кажа пра спробу захопу.

Еўрамайдан збірае фота і відэаматэрыялы, якія даказваюць парушэнні правоў чалавека падчас сутыкненняў між паліцыяй і дэманстрантамі. Магчыма, гэтыя матэрыялы будуць пазней вакарыстаны для абвінавачання сілавікоў у судзе.

9:00 Лідары ўкраінскай апазіцыі Арсеній Яцэнюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко выйшлі з адміністрацыі прэзідэнта праз іншы выхад, такім чынам, не даўшы магчымасць журналістам задаць ім пытанні. На сустрэчы з Януковічам застаўся толькі перамоўшчык ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Уладзімір Лукін.

8:50 Прадстаўнікі ЕЗ, што бралі ўдзел у перамовах, пакінулі Адміністрацыю прэзідэнта. Януковіч працягвае перамовы з апазіцыяй.


8:40 Дзяржсакратар ЗША: Міжнародная супольнасць прыцягне да адказнасці вінаватых у забойтсве пратэстоўцаў. Джон Кэры заклікаў украінскае войска не ўмешвацца ў канфлікт.


8:14 Медыі пра перамовы ў Адміністрацыі прэзідэнта: Януковічу прапаноўваюць цягам дня вярнуць Канстытуцыю 2004 году, што не на дае такіх шырокіх паўнамоцтваў прэзідэнту, сфармаваць кааліцыйны ўрад цягам 10 дзён ды стварыць адмысловую камісію па расследванню падзеяў у Кіеве.Перамовы цягнуцца больш за 8 гдзінаў.


7:41 Павел Шарамет: амбасадар Расеі Зурабаў выхаў з Адміністрацыі прэзідэнта. Перамовы Януковіча, лідараў апазіцыі і дыпламатаў ЕЗ працягваюцца.


7:35 Пад’езды да Кіева разблакаваныя. Львоўскія актывісты, што прыехалі на Майдан уначы гавораць, што не сустрэлі ніводнага паста ДАІ. Замест ля дарог ёсць пасты самаабароны.


7:22 Кіеўскае метро аднаўляе працу.


7:15 У інтэрнэце з’явіўся запіс радыёперахопу перамоваў снайпераў.


{movie}Радыёперахоп перамоваў снайпераў|right|14944{/movie}


7:11 Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак разам з сям’ёю уцёк у Венгрыю. Таксама вядома, што за межы Украіны паспешліва зе’алі некалькі дэпутатаў, камандыр днепрапятроўскага «Беркуту» Ткачэнка, віцэ-прэм’ер Грышчанка.


7:00 Пентагон не змог датэлефанавацца да Міністэрства абароны Украіны. Кіраўнік Пентагону Чак Хейгл заўважыў, што ўпершыню ён сутыкаецца з сітуацыяй, калі начальнік абароннага ведамства ЗША не можа звязацца са сваім замежным калегам.

Тым часам следам за начальнікам Генштабу Украіны ў адстаўку падаў і ягоны намеснік Юрый Думаньскій



6:35 Міністэрства аховы здароўя: ад пачатку сутычак загінулі 75 асобаў. Апублікаваны спіс 73 апазнаных ахвяраў.


3:13 Аўтобус з палоннымі жаўнерамі адпусцілі.


3:10 У Вінніцы палае офіс Партыі рэгіёнаў.




02:38 Яшчэ адзін Ленін упаў (Дунаеўка – невялічкая веска на паўднёвым-захадзе Украіны).




02:30 Аўтобус з жаўнерамі не адпускаюць. Актывісты супраць. Некаторыя крычаць: “Не адпускайце іх, мужыкі! Яны нас білі, рэзалі”.


02:26 Пад Кіевам Вадзік Цітушка ахоўвае дарогу ад “цітушак”.


02:12 Майданаўцы не выпускаюць з КМДА аўтобус з жаўнерамі Унутраных войскаў, якія сёння здаліся ў палон. Пратэстоўцы хочуць абмяняць іх на тых, каго арыштавалі украінскія праваахоўнікі.


02:09 У Жытоміры адарвалі ад пастаменту помнік Леніну.


01:52 Вядомы расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі: “Расейская ўлада ў чарговы раз прайграла Украіну і прайграла канчаткова”


01:27 Былы міністр унутраных спраў Юрый Луцэнка збірае ў Львове праваахоўнікаў, якія будуць бараніць Майдан.


00:44 У Жытоміры (паўночны-захад Украіны) актывісты “Правага сектару” намагаюцца зваліць помнік Леніну.


00:41 Апазіцыя пра вынікі паседжання Вярхоўнай Рады




00:34 Кіраўніка СБУ г. Хмяльніцка арыштавалі. Раней падчас штурму будынку хмяльніцкага СБУ была паранена жанчына. Па ёй стралялі з АК-47.


00:03 Пытанне вяртання Канстытуцыі і парламенцка-прэзідэнцкага строю перанесена на раніцу 21 лютага.


23:51 Апазіцыя зладзіла авацыі дэпутатам, якія выйшлі з Партыі рэгіёнаў.


23:42 Дэпутаты рухтуюцца да галасавання па пытанню вяртання Канстытуцыі 2004 г.
23:30 Рада пастанаўляе спыніць антытэрарыстычную аперацыю ў краіне і забараняе ўсім органам улады выконваць загады СБУ. Згодна з пастановай Вярхоўнай рады, усе спец падраздзяленні абавязаны вярнуцца ў казармы і Кіеў мае быць адкрыты для ўезду. Павстанова адразу набыла сілу. Подпіс старшыні Рады, які з’ехаў у Будапешт аказаўся неабавязковы.
23:07 Распачалося абмеркаванне у Вярхоўнай Радзе. У залі паседжанняў 239 з 450 дэпутатаў.


22:55 На Майдане падрыхтавалі 1,5 тоны супрацьтанкавых “вожыкаў”.


22:47 Польскі прэм’ер: Януковіч пагадзіўся на датэрміновыя выбары.


22:37 Старшыня парламенту Уладзімір Рыбак разам з сям’ей патаемна выляцеў у Будапешт.




22:00 Дэпутаты ад Партыі рэгіёў плануюць прыехаць у Вярхоўную раду праз 4-5 гадзін, – паведамляе hromadske.tv. Чакаюць таксама дэпутатаў ад фракцыі камуністаў.


21:50 Працягваецца паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны. Апазіцыя просіць дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў прыехаць на галасаванне.


21:20 Ветэраны СБУ (украінскі КДБ) нагадалі дзейсным супрацоўнікам спецслужбаў, што яны не працуюць у тайнай палітычнай паліцыі.


20:48 Самалёт Рыната Ахметава ( т.зв.”спонсар Віктара Януковіча”) накіроўваецца з Данецку у Лондан. Паглядзець маршрут можна тут flightradar24.com
20:42 МУС Украіны параіў сядзець дома! Падрабязнасці ў рэпартажы Алеся Баразенкі.


20:36 Вайсковы эксперт у эфіры hromadske.tv параіў хадзіць хутка і з непрадказальнай траекторыяй. “Так снайперам значна цяжэй вас забіць”, – адзначыў былы супрацоўнік украінскага МУС.
20:32 На кіеўскіх аўтазапраўках велічэзныя чэргі.


20:16 На Майдане адключылі святло. Пратэстоўцы будуюць барыкады з пліткі.


19:42 Алег Ляшко паведамляе, што з аэрапорта “Данецк” вылецелі два самалёты з сем’ямі старэйшага і малодшага сыноў Януковіча.

Тым часам на паседжанні Вярхоўнай Рады адбылася бойка, усё з-за прапановы дэпутата-рэгіянала перанесці паседжанне на заўтра.

Шмат інфармацыі пра зборы цітушак у розных месцах і іх узбраенне ў баявую зброю. У Палтаве міліцыя разам з гараджанамі плануюць патруляваць вуліцы і затрымліваць “цітушак”, перадае poltava.pl.ua. Студэнты Універсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі таксама зарганізоўваюць групу для абароны студэнцкага мястэчка ад “цітушак”. Ёсць непацьверджаныя дадзеныя пра разбой “цітушак” у некаторых вёсках.



18:50 227 зарэгістраваных народных дэпутатаў пачалі працаваць. Галасаваць будуць рукамі, элетронная сістэма Рады не працуе. Выступаюць лідэры апазіцыі.

17:54 У Вінніцы кіраўнік гарадской адміністрацыі і ягоны намеснік выйшлі з Партыі рэгіёнаў.

17:21 Амбудсмен Валерыя Луткоўская пацвярджае смерць 50 актывістаў Еўрамайдану.

16:45 Сяло Меліаратыўнае пад Днепрапетроўскам. Людзі ляглі на рэйкі і спынілі цягнік з вайскоўцамі – спецназам. Зараз спецназ выйшаў з цягніку. Чым скончыцца канфлікт пакуль невядома.



16:40
У Вярхоўнай Радзе сабраліся каля 150 дэпутатаў, парламентарыі працягваюць прыбываць. Як перадае карэспандэнт УНІАН, прысутнічаюць дэпутаты ад трох апазіцыйных фракцыяў, незалежныя дэпутаты і некаторыя прадстаўнікі «Партыі рэгіёнаў».

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцэнюк паабяцаў, што ўжо прысутныя будуць сядзець у сесійнай зале і чакаць, пакуль не збярэцца кворум.

Як паведамляе «УНІАН», дэпутаты збіраюцца ў парламенце, каб «прыняць рашэнні, неабходныя для выратавання краіны».



16:30 Самы трагічны пост дня:
у студэнтку медыцыны Алесю Жукоўскую, якая працавала валанцёркаю на Майдане, страляў снайпер у форме “Беркута”. Яна паспела напісаць у “Twitter: “Я паміраю” і страціла прытомнасць. Алесю прааперавалі ў шпіталі, яна падключана да апарату штучнага дыхання.



15.20 З Майдану заклікаюць прыносіць зброю і асабліва патроны, якіх вельмі не хапае. На вуліцах, прылеглых да Майдану Незалежнасці, дзейнічаюць снайперы, перадалі па «Espreso.tv».

{movie} Забітыя і раненыя ў Кіеве|right|14922{/movie}

{movie}Сілавікі страляюць з баявой зброі па пратэстоўцах|right|14930{/movie}

14:30 Старшыня Закарпатскай Службы бяспекі Украіны абвесціў, што яго ведамства з народам і публічна разбіў партрэт Януковіча. Кіраўнік Кіеўскай гарадской адміністрацыі Уладзімір Макеенка заявіў, што таксама пераходзіць на бок народу, бо “не хоча бачыць” трупы на кіеўскіх вуліцах.

У бліжэйшыя гадзіны ў Кіеве ўвядуць надзвычайнае становішча, паведамляе Нацыянальны штаб супраціву. Падчас ўвядзення надзвычайнага становішча будуць цалкам адключаныя інтэрнэт і мабільная сувязь.

«Ужо ў пяцістах метрах ад Майдану нішто не кажа пра крывавую лазню, якая зараз там адбываецца. Гэта рве ўсе шаблоны мыслення. Майдан – як аголены нерв адной часткі грамадства і індыкатар абыякавасці і эскапізму іншай», паведаміў беларускі актывіст Андрэй Стрыжак, які зараз у Кіеве.

14:05 Людзі ў сацыяльных сетках пішуць, што у вайсковай частцы «3030» на тэрыторыі Кіеве беркутаўцы збіваюць жаўнераў тэрміновай службы, бо тыя адмовіліся ісці супраць народу Украіны.

13:54 На Майдан працягваюць прыбываць людзі з рэгіёнаў Украіны, аб чым паведамляюць са сцэны. Падыходзяць таксама жыхары гораду.

Алімпіяду ў Сочы пакінулі ўкраінскія спартоўцы.

А 15.00 мае адбыцца экстранае паседжанне парламенту. У Вярхоўнай Радзе збяруцца дэпутаты – апазіцыя, частка прадстаўнікоў «Партыі рэгіёнаў» і незалежныя дэпутаты.

МУС, СБУ, пракуратура і войска ў Львове, сталі на бок Майдану.

З’явілася відэа страляніны па пратэстоўцах у Кіеве.

{movie}Стральба з аўтаматаў па пратэстоўцах |right|14915{/movie}

13:05 На вуліцах Кіеву сілавікі пакінулі даволі шмат тэхнікі: цяжкавікоў і аўтобусаў. У месцах іх дыслакацыі засталося шмат ежы, пустыя бутэлькі ад спіртнога, паведаміў з украінскай сталіцы карэспандэнт “Белсату” Алесь Баразенка. “Выглядае на тое, што гэта нейкі тактычны крок, бо невядома, што змусіла сілавікоў так хутка адступіць. Магчыма, гэта сцэнар, які прымянілі і ў Беларусі: сілавікі саступілі, каб мітынгоўцы далі волю эмоцыям, пайшлі ў наступ, каб пазней іх нейтралізаваць”, – адзначыў журналіст.

На вуліцы Грушэўскага, бліжэй да ўрадавага кварталу, з цяжкавікоў беркутаўцы зрабілі барыкаду, зліўшы адтуль паліва і забраўшы акумулятар.

13:00 Мядзведзеў папрасіў Януковіча не быць анучай. Украінскія ўлады павінны сканцэнтравацца, каб аб іх «не выціралі ногі, як аб анучу», прыводзіць словы Мядзведзева «Інтэрфакс».

Расея працягне супрацоўніцтва з Украінай, калі ўлада ў краіне будзе легітымнай і эфектыўнай, заявіў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Прэм’ер-міністр падкрэсліў , што ўлада павінна ” абараніць людзей , абараніць праваахоўныя структуры , якія стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў і абараняюць тых жа самых людзей”.



12:45
Снайперы страляюць у медыкаў, якія выносяць параненых з Майдану, паведаміў народны дэпутат ад «Свабоды» Юры Сірацюк. Паводле яго слоў, у выніку прымянення сілавікамі агнястрэльнай зброі сярод пратэстоўцаў вельмі шмат параненых і забітых. Пацярпелых нясуць у гасцініцу «Украіна».

{movie}Як дзеяў снайпер з вуліцы Інстытуцкай у Кіеве|right|14923{/movie}

«Фае ўжо запоўнена параненымі. Чатыры чалавекі загінулі ў выніку прыцэльных агнястрэльных раненняў у галаву і сэрца. Асоба аднаго з загінулых атрымалася ўсталяваць – гэта Галаднюк Усцім Уладзіміравіч, 1994 года нараджэння, з гораду Збараж, Цярнопальскай вобласці» , – сказаў дэпутат.



12:38
Міністры Еўразвязу выехалі з Украіны. “Ніхто не хоча бачыць Януковіча”, – падала суполка “Еўрамайдан” у “Фэйсбуку”. Са сцэны Майдану вайскоўцаў і міліцыянтаў заклікалі перайсці на бок украінскага народу.



Стужка навінаў