У Хмяльніцкім працаўнікі СБУ стралялі ў жанчыну (відэа, абноўлена)


На апублікаваным у інтэрнэце відэа бачна, як дэманстранты падышлі да будынку Службы бяспекі Украіны ды пачалі скандаваць «СБУ – да людзей!». У адказ праз шкляныя дзверы пачалі страляць баявымі кулямі.

{movie}Страляніна ў Хмяльніцкім (УВАГА, ЖОРСТКІЯ КАДРЫ)|right|14900{/movie}



Video streaming by Ustream

На месцы засталася ляжаць жанчына – яна атрымала агнявыя раненні і, як паведамляюць актывісты, цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Кіраўніцтва абласной Службы бяспекі Украіны ўзяла на сябе адказнасць за агнястрэльныя раненні людзей, якія адбыліся сёння апоўдні падчас штурму памяшкання СБУ прысутнымі.

Больш інфармацыі пра падзеі ва Украіне чытайце тут: Майдан трымаецца (падборка відэатрансляцыяў)

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў