Расейскія медыі: Домрачава лічыць Расею роднай краінай


Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава стала першаю жанчынай, якая атрымала званне Герой Беларусі.

Некалькі эмацыйных сказаў з вуснаў Домрачавай, якая толькі ўзяла 3-е алімпійскае «золата», трапілі ў расейскія медыі: «Быць тут – цудоўна. Я марыла стаць алімпійскаю чэмпіёнкаю з дзяцінства. А тут у мяне ўжо тры залатыя медалі! Мары спраўджваюцца. Хачу падзякаваць ўсім заўзятарам за гарачае падтрыманне. На трыбунах прысутнічалі мае сямейнікі: брат, мама. Расейцы ды беларусы – браты і сёстры. Я лічу Расею роднаю краінаю».

Дар’я Домрачава нарадзілася ў Беларусі ў 1986 годзе, але праз 4 гады з’ехала з бацькамі ў сібірскі горад Нягань (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга). Біятлонам пачала займацца ў 1999 годзе. У 2003-м вярнулася ў Менск. З гэтай прычыны перавялася з Цюменскага ўніверсітэту (спецыяльнасць «Спартыўны менеджмент») у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (кафедра кіравання турызмам – спецыяльнасці, звязанай са спартовым менеджментам, не было). Абараніла дыплом на тэму рэкламы ў індустрыі турызму.

На пачатку кар’еры Домрачава выступала за моладзевую зборную Расеі, стала шматразоваю чэмпіёнкаю сярод юніёраў і прызёрам спаборніцтваў еўрапейскага ўзроўню. У 2004 годзе атрымала прапанову выступаць за Беларусь. На чэмпіянатах свету ў 2008–2013 гадах атрымала два залатыя, тры срэбныя і адзін бронзавы медаль. З Алімпіяды 2010 года ў Ванкувэры прывезла «срэбра» (індывідуальная гонка на 15 км).

Свой першы залаты медаль у Сочы Дар’я Домрачава абмывала ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

{movie}Домрачава святкуе перамогу, Лукашэнка праслязіўся|right|14874{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў