Беларускія яблыкі аказаліся аднымі з самых танных у свеце


Беларусь апынулася ў спісе краін з самымі нізкімі цэнамі на яблыкі.

Яблыкі на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 2 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Гэта вынікае з даследавання Numbeo. Гэта сербская краўдсорсінгавая онлайн-база дадзеных аб меркаваных спажывецкіх цэнах і паказчыках якасці жыцця.

Па дадзеных, кілаграм яблыкаў у Беларусі каштуе 0,95 долара. Танней толькі ў Польшчы (0,93 долара), Паўночнай Македоніі (0,82 долара) і Украіне (0,67 долара). Столькі ж, колькі ў Беларусі, яблыкі каштуюць у Іране.

Эксперты агенцтва Energyprom (Казахстан) вывучылі базу даных Numbeo. Крыніца: Energyprom

А самыя дарагія яблыкі ў свеце – у Паўднёвай Карэі (6,71 долара), Пуэрта-Рыка (5,96 долара) і Злучаных Штатах Амерыкі (5,36 долара).

СП, belsat.eu

Стужка навінаў