Расейскія інвестары ў беларускія еўрабонды просяць улады абмежаваць крэдытаванне Беларусі


Прыватныя расейскія інвестары папрасілі ўлады сваёй краіны абмежаваць доступ Беларусі да міждзяржаўных крэдытаў і расейскага рынку капіталу. Усё праз тое, што Беларусь не разлічылася паводле раней выпушчаных еўрааблігацыяў, паведамляе «РБК».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: CFOTO / ddp images / Forum

Аўтар звароту на імя намесніка міністра эканамічнага развіцця Дзмітрыя Вольвача – інвестар Аляксандр Марчанкаў, які раней ужо спрабаваў судзіцца з беларускім Мінфінам праз нявыплату еўрабондаў. Ён выступае ў якасці прадстаўніка ініцыятыўнай групы з 200 чалавек і 30 арганізацыяў, якім належаць еўрааблігацыі на суму больш за 200 млн долараў.

У звароце Марчанкаў просіць «прыняць меры для найхутчэйшага выканання Беларуссю сваіх абавязкаў перад усімі расейскімі інвестарамі». Да выканання абавязкаў прапануецца прызнаць Мінфін Беларусі нядобрасумленным пазычальнікам і абмежаваць ягоны доступ на рынак расейскага капіталу, а таксама разгледзець магчымасць абмежавання міждзяржаўнага крэдытавання.

Таксама звароты былі накіраваныя ў Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі, Мінфіны Беларусі і Расеі, а таксама ў Банк Расеі. Акрамя таго, у ініцыятыўнай групе заяўляюць, што інвестары збіраюцца звярнуцца з пазовам наконт нявыплатаў у Лонданскі міжнародны арбітраж.

Паведамляецца, што выплаты паводле еўрааблігацыяў расейскія інвестары не атрымліваюць з лета 2022 года, пасля таго, як замежны контрагент «Citibank» адмовіўся абслугоўваць беларускія еўрааблігацыі і праводзіць выплаты паводле іх. Тады беларускі Мінфін прапанаваў інвестарам атрымліваць выплаты за еўрабонды ў беларускіх рублях праз рахункі ў «Беларусбанку». Праз такі механізм Мінфін правёў толькі некалькі выплат. Таксама паведамляецца, што інвестары, якія спецыяльна адкрылі рахункі ў беларускім банку і пацвердзілі права валодання еўрааблігацыямі, не атрымалі выплатаў або атрымалі толькі частку сродкаў.

Hавiны
Беларусь зноў заплаціла крэдыторам па еўрааблігацыях рублямі
2023.06.30 12:52

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў