Пад Лепелем праводзілі вайсковыя вучэнні, снарад трапіў у агарод вяскоўца


Міністэрства абароны заяўляе, што два снарады трапілі ў возера і балота на бяспечнай адлегласці ад населеных пунктаў. Мясцовы жыхар кажа, што ў возера і агарод, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Днём 18 жніўня чытач паведаміў выданню Zerkalo.io, што два снарады ўпалі ў вёсцы Бор Лепельскага раёну Віцебскай вобласці: адзін у возера, а другі ў вясковы агарод. Пацярпелых няма. У райвыканкаме журналістам сказалі, што «не ў курсе» здарэння.

Міністэрства абароны вечарам прызнала, што на палігоне «Лепельскі» ў час кантрольных заняткаў у стральбе артылерыі два снарады «ў выніку рыкашэту» ўпалі не туды, куды трэба. Але Мінабароны заяўляе, што снарады трапілі ў возера і балота «у межах бяспечнага аддалення ад бліжэйшых населеных пунктаў».

Вучэнні, у межах якіх, падобна, праводзіліся стрэльбы, будуць трываць прынамсі да 20 жніўня на 10 палігонах, піша «Беларускі Гаюн». Вучэнні зноў і зноў працягвалі «на тыдзень», яны трываюць ужо 16 тыдняў.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў