З 17 жніўня не ажыццяўляецца дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе Менскі гарвыканкам.
Часова не будуць змяняць і пасведчанняў прадпрымальнікаў. Паведамляюць, што рэгістрацыю прыпынілі нават на партале АДР. Такія акалічнасці, паводле Менскага гарвыканкаму, выкліканыя тэхнічнымі прычынамі.
МГМ, belsat.eu